From Wikipedia, the free encyclopedia
Амурат Аляксандравіч Раткевіч (17 снежня 1910, Стары Мядзел) — ваенны, удзельнік Другой сусветнай вайны. Кавалер Крыжа Монтэ Касіна і Медаля Вайны, брытанскіх узнагародаў Зорка вайны 1935—1945 гадоў і Зоркі Італіі.
Працаваў шорнікам (вырабляў седлы). У 1931 годзе служыў у 33-м пяхотным палку. У час вераснёўскай кампаніі з 1 да 19 верасня 1939 года быў у складзе 207-га рэзервововага пяхотнага палка міжваеннай Польскай Рэспублікі. Трапіў у савецкі палон. 25 жніўня 1941 года ўступіў у Польскае войска, пазней у СССР трапіў у лагеры ваеннапалонных у Вязніках (Уладзімірская вобласць). Накіраваны ў 14-ы пяхотны полк 5 пяхотнай дывізіі Арміі генерала Андэрса. На Італьянскім фронце 13 лютага 1944 — 2 мая 1945 года служыў у складзе 7 палка супрацьпаветранай абароны 2 Польскага корпуса. У Польскіх Узброеных Сілах да 25 сакавіка 1947 года. Адасланы да фільтрацыйнага лагера ў Сейфгарт (графства Стафардшыр) у Вялікабрытаніі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.