Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алімп, або Алімпус Монс (Olympus Mons) — горная вяршыня, згаслы шчытавы вулкан на Марсе. Вышыня над навакольнай раўнінай каля 21000 метраў. Найвышэйшае горнае ўтварэнне ў Сонечнай сістэме. Шырыня кратэра-кальдэры — больш за 80 км, вонкавы дыяметр асновы — больш за 480 км.
Алімп — згаслы вулкан, які ўтварыўся з патокаў лавы, якія вывяргаліся з нетраў і застылі на паверхні. Імаверна, вывяржэнні адбываліся працяглы час, пра што сведчыць перавышэнне дыяметрам вулкана яго абсалютнай вышыні амаль у 25 разоў.
Аналіз здымкаў апарата «Mars Express» паказаў, што самая свежая лава на схілах Алімпа мае ўзрост каля 2 млн гадоў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.