Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксей III Ангел (грэч. Αλέξιος Γ' Άγγελος; каля 1153 — 1211) — візантыйскі імператар, які кіраваў у 1195—1203 гадах.
Аляксей III Ангел | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Αλέξιος Γ' Άγγελος | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ісак II Ангел | ||||||
Пераемнік | Ісак II Ангел і Аляксей IV Ангел | ||||||
Нараджэнне | 1153 | ||||||
Смерць |
1211 |
||||||
Род | Ангелы | ||||||
Бацька | Андронік Дука Ангел[d][1] | ||||||
Маці | Ефрасіння Ангеліна[d] | ||||||
Жонка | Ефрасіння Дукіня Каматыра[d][2] | ||||||
Дзеці | Ганна Ангеліна, Ірына Ангеліна[d] і Еўдакія Ангеліна Камніна[d][1] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Калі яго малодшы брат Ісак стаў басілеўсам, Аляксей змог вярнуцца на радзіму і дасягнуць рангу севастакратара. У падзяку за аказаную дапамогу ён асляпіў кіраўніка і сам заняў рамейскі прастол. Але новы васпан нічым не адрозніваўся ад свайго папярэдніка, і краіна, якая знаходзілася ў заняпадзе, была аддадзена пад уладу арыстакратаў. Праз некалькі гадоў сыну зрынутага імператара Аляксею IV атрымалася з дапамогай удзельнікаў Чацвёртага крыжовага паходу вярнуць адняты прастол. Але пасля гэтага Ангелы кіравалі Канстанцінопалем толькі паўгода, затым горад патрапіў у рукі еўрапейцаў, а краіна распалася на шэраг дзяржаў.
Усё сваё далейшае жыццё Аляксей III правёў у туляннях па былых землях Візантыі, але нідзе не мог знайсці прытулку. Толькі ў 1210 годзе ён знайшоў прытулак пры двары даўняга праціўніка імперыі — Канійскага султаната. Там ён вырашыў заняць прастол Нікейскай імперыі, дзе кіраваў яго ўласны зяць Феадор I Ласкарыс. Заключыўшы саюз з мусульманамі, Ангел прайграў генеральную бітву і скончыў свае дні ў манастыры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.