From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксей Аляксандравіч Губараў (руск.: Алексе́й Алекса́ндрович Гу́барев; 29 сакавіка 1931, сяло Гвардзейцы, Самарская вобласць, РСФСР -21 лютага 2015) — савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза (1975, 1978). Лётчык-касманаўт (1975). Герой ЧССР (1978). Генерал-маёр авіяцыі (1983).
Аляксей Аляксандравіч Губараў | |
---|---|
руск.: Алексей Губарев | |
Краіна: | |
Воінскае званне: | генерал-маёр авіяцыі[d] |
Дата нараджэння: | 29 сакавіка 1931[1][2] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 21 лютага 2015[2] (83 гады) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча ў 1952 годзе, Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына ў 1961 годзе. У 1963-81 гадах у атрадзе касманаўтаў. 11 студзеня-9 лютага 1975 года з Г. М. Грэчкам здзейсніў палёт на касмічным караблі «Саюз-17» (як камандзір) і на арбітальнай станцыі «Салют-4»; 2-10 сакавіка 1978 года з У.Рэмекам — палёт на касмічным караблі «Саюз-28» (як камандзір; першы ў свеце міжнародны экіпаж па праграме «Інтэркосмас») і на арбітальнай станцыі «Салют-6» (асноўны экіпаж: Ю. В. Раманенка, Грэчка) з прыстыкаваным да яе касмічным караблём «Саюз-27». правёў у космасе 37,5 сут. Залаты медаль К. Э. Цыялкоўскага АН СССР.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.