From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксей Адамавіч Гусак (1 лістапада 1927, вёска Іванкаўшчына, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — 9 ліпеня 2012) — беларускі матэматык, прафесар, кандыдат фізіка-матэматычных навук, педагог. Брат фізіка Мікалая Гусака і літаратуразнаўца Сяргея Гусака.
Аляксей Адамавіч Гусак | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лістапада 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 ліпеня 2012 (84 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, аспірантуру МДУ імя М. В. Ламаносава. З 1955 года працуе ў БДУ: асістэнт (1955—1957), старшы выкладчык (1957—1959), дацэнт (1959—1976), прафесар (з 1976 г.).
Аўтар звыш 200 навуковых прац. Сярод іх 36 кніг (частка з іх перакладзена на венгерскую, іспанскую і французскую мову), у тым ліку манаграфія «Тэорыя набліжэння функцый. Гістарычны нарыс», падручнік «Вышэйшая матэматыка» ў 2-х тамах, «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», «Аналітычная геаметрыя і лінейная алгебра: даведачны дапаможнік для рашэння задач», «Матэматычны аналіз і дыферэнцыяльныя ўраўненні: даведачны дапаможнік для рашэння задач», «Тэорыя імавернасцей: даведачны дапаможнік для рашэння задач», «Тэорыя функцый комплекснай зменнай і аперацыйнае злічэнне: даведачны дапаможнік для рашэння задач», «Даведнік па матэматыцы для школьнікаў», «Задачы і практыкаванні па вышэйшай матэматыцы», «Зборнік задач і практыкаванняў па дыферэнцыяльнай геаметрыі».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.