From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Маркавіч Фельдман (нар. 14 лютага 1937, г. Сімферопаль, Крымская АССР) — беларускі настаўнік-метадыст. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся ў сям’і музыканта-флейтыста. У два гады пераехаў з бацькамі ў Чалябінск, дзе перажыў вайну, а ў 1944 годзе — у горад Каўроў (сёння —адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна Уладзімірскай вобласці Расіі). У Каўрове фарміравалася трупа Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларускай ССР, куды быў запрошаны і яго бацька. У лістападзе 1944 г. сям’я пераехала ў Мінск.
Вучыўся ў мінскіх школах № 24 (сёння — дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 24 г. Мінска») і № 42, дзе яму выкладаў фізіку настаўнік нобелеўскага лаўрэата па фізіцы Жарэса Алфёрава Я. Б. Мельцэрзон. Паралельна навучаўся музыцы па класе скрыпкі спачатку ў музычнай школе, а потым — у сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага
Скончыў матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага . Пасля заканчэння інстытута працаваў у розных школах Беларусі. З 1968 г. выкладчык матэматыкі ў сярэдняй школе № 19 імя Янкі Купалы г. Мінска.
Артыкулы А. Фельдмана друкаваліся ў саюзным часопісе «Математика в школе», беларускіх перыядычных выданнях: часопісах «Матэматыка» і «Минская школа сегодня», «Настаўніцкай газеце».
З’яўляецца стваральнікам «метаду прамавугольнага тэтраэдра», які ўжываецца пры рашэнні стэрэаметрычных задач (сфармуляваны і аформлены ў 1986 годзе, афіцыйна апублікаваны ў навукова-метадычным часопісе Міністэрства асветы СССР «Математика в школе» у 1988 годзе).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.