From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Канальт (ням.: Alexander Kanoldt; 29 верасня 1881, Карлсруэ, Германія — 24 студзеня 1939, Берлін) — нямецкі мастак, прафесар акадэміі мастацтваў у Берліне.
Аляксандр Канальт | |
---|---|
ням.: Alexander Kanoldt | |
Дата нараджэння | 29 верасня 1881[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 студзеня 1939[3][4][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Edmund Kanoldt[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, палітык, мастак-гравёр, літограф |
Месца працы | |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канальт атрымаў мастацкую адукацыю ў Акадэміі мастацтваў Карлсруэ ў класах Эрнста Шурта і Фрыдрыха Фера (у апошняга ў 1906—1909). На пачатку сваёй творчасці мастак піша ў неаімпрэсіяністычнай манеры. У 1909 годзе ён, сумесна з Кандзінскім, Яўленскім, Мюнтэр, Вяроўкінай і Эрбслё засноўвае «Новае Мюнхенскае мастацкае аб’яднанне» (Neue Künstlervereinigung München, N.K.V.M.), якое стала калыскай для гурта «Сіні вершнік». За час свайго існавання «Новае Мюнхенскае мастацкае аб’яднанне» арганізавала 3 вялікія выставы работ сваіх членаў. У 1913 годзе Канальт, разам з такімі майстрамі, як Яўленскі, Эрбслё, Клее, Бехцееў і Карл Каспар засноўваюць мастацкую групу «Новы мюнхенскі сэцэсіён».
З пачаткам Першай сусветнай вайны Канальт сыходзіць на фронт і з 1914 па 1918 год служыць афіцэрам у германскім войску. Пасля заканчэння вайны ён цесна супрацоўнічае з мастаком Георгам Шрымпфам, стаўшы прадстаўніком магічна-рэалістычнага накірунку стылю «Новая рэчыўнасць». Падчас працяглай паездкі па Італіі разам са сваім сябрам Эрбслё мастак стварае складаныя архітэктурныя краявіды. У 1925 годзе ён, разам з Максам Бекманам, прымае актыўны ўдзел у выставе «Новая рэчыўнасць».
У 1925—1931 гадах Канальдт — прафесар Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Брэслаў. У 1927 годзе ён становіцца членам мастацкага руху Бадэнскі сэцэсій і ў 1932 — мюнхенскай мастацкай групы «Сямёрка» («Die Sieben»). У 1932 годзе Канальт уступае ў НСДАП. Пасля прыходу нацыстаў да ўлады ў Германіі мастак становіцца прафесарам берлінскай Вышэйшай школы мастацтваў і сенатарам Прускай акадэміі мастацтваў. У 1936 годзе ён змушаны быў пакінуць берлінскую прафесуру па стане здароўя. Сяброўства ў нацысцкай партыі не пазбавіла мастака ад нападак — яго палотны ў Германіі былі абвешчаныя дэгенератыўным мастацтвам і ў 1937 годзе зняты з экспазіцый і канфіскаваны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.