Remove ads

Аляксандр Грыкоўскі (1893, в. Корніна, Бельскі павет, Гродзенская губерня13 лютага 1919) — беларускі грамадскі дзеяч, педагог.

Скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю (1910-я г.), Свіслацкую беларускую настаўніцкую семінарыю (1916). Да беларускага руху далучыўся ў час Першай сусветнай вайны. У 1917 дырэктар першай беларускай школы ў Гродне. У 1918 кааптаваны ў склад Віленскай беларускай рады, член Беларускай сувязі нацыянальнага адраджэння Беларусі, Гродзенскай беларускай губернскай управы, Гродзенскага гарадскога часовага камітэта. Першы старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гродне. Адзін з ініцыятараў склікання Беларускага краёвага з'езда Гродзеншчыны. Памёр ад сухотаў. Пахаваны за кошт урада БНР на гродзенскіх могілках.

На смерць Аляксандра Грыкоўскага кампазітар І. Тарасевіч напісаў «Песню» для голасу і фартэпіянна (верш М. Багдановіча).

Remove ads

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads