Аляксандр Васілевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр (Саша) Васілевіч (нар. 14 верасня 1974 г.) — беларускі бізнесмен, грамадскі дзеяч, палітычны зняволены.
Аляксандр Васілевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 14 верасня 1974 (50 гадоў) |
Біяграфія
Васілевіч з’яўляецца сузаснавальнікам вядомых анлайн-выданняў «kyky.org» і «The Village Беларусь», а таксама ўладальнікам агенцтва Vondel/Hepta і былым уладальнікам прасторы Галерэя Ў[1][2][3].
Палітычны пераслед
28 ліпеня 2020 года быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў будынку КДБ, куды ён разам з іншымі грамадзянамі прынёс хадайніцтва аб змене меры стрымання кандыдату ў прэзідэнты Віктару Бабарыку. Прыцягнуты судом Фрунзенскага раёна г. Мінска да арышту тэрмінам на 14 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе[4][5].
28 жніўня 2020 года затрыманы прадстаўнікамі Дэпартамента фінансавых расследванняў Камітэта дзяржкантролю. Перад гэтым у яго кватэры, офісе і кампаніях, якімі ён кіраваў, адбыліся ператрусы. Сайт «The Village Беларусь» быў заблакаваны па рашэнні Міністэрства інфармацыі.
4 верасня 2020 года Васілевічу было прад’яўлена абвінавачанне паводле Крымінальнага кодэкса. Прычына невядомая з-за падпіскі аб неразгалошванні матэрыялаў следства. Тым не менш, некаторыя СМІ паведамлялі, што Васілевіч абвінавачваецца ва ўхіленні ад аплаты падаткаў[6].
7 верасня 2020 года сумеснай заявай адзінаццацці арганізацыяый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, Прававая ініцыятыва, Васілевіч быў прызнаны палітычным зняволеным[7].
10 кастрычніка 2020 года Васілевіч прысутнічаў у СІЗА КДБ падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з арыштаванымі прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады і аб’яднанага штаба апазіцыі[8][9].
Сям’я
Жанаты з Надзеяй Зелянковай. Мае двух дачок. Малодшая, Уршуля, нарадзілася падчас арышту. У сувязі з пераследам Васілевіча сям’я была вымушана з’ехаць за мяжу[10][11].
Зноскі
- Aliaksandr Vasilevich — Political prisoners in Belarus. prisoners.spring96.org
- От предупреждений до уголовных дел: как белорусские власти давят на независимые СМИ. BBC News Русская служба
- Заклікаем да неадкладнага спынення рэпрэсій у дачыненні грамадзян, а таксама вызвалення ўсіх палітзняволеных . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (8 верасня 2020). Праверана 4 ліпеня 2024.
- Александру Василевичу и Ксении Луцкиной на два месяца продлено содержание под стражей Архівавана 11 красавіка 2021. — Naviny.by, 24.02.2021
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.