Аляксандр Акінчыц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Акінчыц (9 лютага 1839, в. Сялец Пружанскага павета, цяпер Бярозаўскі раён (па іншых звестках 28.8.1839, Гродна) — 20 красавіка 1886, Парыж) — медык, публіцыст, мемуарыст.
Аляксандр Акінчыц | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 студзеня 1839[1] ці 9 лютага 1839 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 сакавіка 1886[1] (47 гадоў) ці 19 сакавіка 1886 (47 гадоў) |
Месца смерці |
|
Дзеці | Юзаф Тэадор Акінчыц |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, урач |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1856—1861 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, доктар медыцыны. У 1861 годзе распачаў лекарскую практыку ў Шарашове. Арыштаваны за аказанне медыцынскай дапамогі параненым паўстанцам 1863—1864 гадоў. Асуджаны да 12 гадоў катаргі. На этапе паміж Табольскам і Томскам Акінчыц і яшчэ двое вязняў здолелі схавацца пад імёнамі памерлых ад тыфу ссыльных. Акінчыц застаўся ў Томску пад прозвішчам Малеўскі. На конях і пешшу дабраўся да цэнтральных раёнаў Расіі.
Пры дапамозе расійскіх рэвалюцыйных груп з фальшывым пашпартам у жніўні 1865 года, разам з З. Мінейкам, даехаў да Парыжа. Пачаўся новы, знешне больш спакойны перыяд жыцця. У сувязі з тым, што яго дыплом не прызнаваўся ў Францыі, мусіў прайсці адпаведныя курсы і ў ліпені 1867 года паспяхова здаў экзамен на ступень доктара медыцыны. Займаўся лекарскай практыкай. Як згадваюць сучаснікі, быў адданы ідэі дапамогі церпячым людзям. Актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці эмігранцкіх арганізацый уцекачоў з тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Выступаў з публікацыямі ў прэсе. Напісаў мемуары «Успаміны з побыту ў Расіі ў 1863 г.», якія доўгі час захоўваліся ў архіве сям'і, а пасля былі апублікаваны на французскай мове[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.