From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Іванавіч Багданчук (падпольныя псеўданімы: Волкаў; Віктар; Стах; 15 чэрвеня 1905, Ляхавічы Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Брэсцкай вобласці — 26 лістапада 1976) — грамадска-палітычны дзеяч, рэдактар, мемуарыст.
Аляксандр Іванавіч Багданчук | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лістапада 1976 (71 год) |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мемуарыст, палітык, грамадскі дзеяч, рэдактар |
Падчас 1-й сусветнай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Пензенскай губерні. У 1922 вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, стаў членам КПЗБ. У 1926—1935 сакратар Слонімскага райкама КСМЗБ, сакратар Слонімскага, Навагрудскага акруговых камітэтаў КПЗБ. У ліпені 1935 рэдактар газеты «На акупанта!» — органа Навагрудскага акруговага камітэта КПЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі; правёў у турмах каля 7 гадоў. У 1935 перайшоў у СССР. Рэпрэсаваны ў 1937, асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. У 1953 рэабілітаваны. З'явіўся прататыпам аднаго з герояў паэмы М. Танка «Нарач». Аўтар мемуараў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.