«Альпі́йская бала́да» — чорна-белы шырокаэкранны мастацкі фільм, пастаўлены на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1965 годзе рэжысёрам Барысам Сцяпанавым па аднайменнай аповесці Васіля Быкава.
Альпійская балада | |
---|---|
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 86 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1965 |
IMDb | ID 0139829 |
Сюжэт
Падчас Другой сусветнай вайны ў Альпах з двух лагераў для ваеннапалонных і палітвязняў здзяйсняюць ўцёкі савецкі салдат Іван і італьянская дзяўчына Джулія. Іх сустрэча выпадковая і нечаканая. Іван спрабуе пазбавіцца ад яе, але дзяўчына ідзе за ім. Яны праводзяць у Альпах некалькі дзён і начэй, але немцы наганяюць уцекачоў.
Ім трэба будзе перажыць самыя неверагодныя прыгоды ў сваім жыцці. Галодныя, змучаныя, напалоханыя і разгубленыя, яны будуць блукаць у самых прыгожых гарах Еўропы, з цяжкасцю ўсведамляючы, што горы яшчэ могуць быць прыгожымі, а мужчына і жанчына здольныя думаць не толькі пра вайну і небяспеку.
«Альпійская балада» — гэта аповяд пра тры дні жыцця ўцекачоў з палону беларуса Івана і італьянкі Джуліі. Гэта гісторыя пра тры кароткія дні, якія падарылі былым вязням канцлагера бязмежную любоў і надзею на выратаванне.
У галоўных ролях
- Любоў Румянцава — Джулія Навелі
- Станіслаў Любшын — Іван
Прызы і ўзнагароды
- 1966 — Саюз кінематаграфістаў СССР: Дыпломы актрысе (Любоў Румянцава), аператару (Анатоль Забалоцкі)
- 1966 — КФ рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдовы ў Вільні: Прыз «За лепшае выкананне жаночай ролі»
- 1968 — МКФ у Дэлі (Індыя): Прыз за лепшы фільм
Літаратура
- Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.