Альбрэхт Адам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Альбрэхт Адам (16 красавіка 1786, Нёрдлінген — 28 жніўня 1862, Мюнхен) — нямецкі мастак.
Альбрэхт Адам | |
---|---|
ням.: Albrecht Adam | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Albrecht Adam |
Дата нараджэння | 16 красавіка 1786[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 жніўня 1862[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Паходжанне | немец |
Грамадзянства | |
Дзеці | Julius Adam[d], Benno Adam[d], Franz Adam[d] і Eugen Adam[d] |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, літограф, battle painter |
Жанр | пейзаж |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын кандытара. Маючы мэту стаць мастацтвазнаўцам[крыніца?], пасяліўся ў Мюнхене ў 1807 годзе. Удзельнічаў у паходзе супраць Аўстрыі і служыў у войску віцэ-караля Італіі — Яўгенія. Прымаў удзел у французска-рускай вайне 1812 года. Пасля сканчэння вайны намаляваў альбом на 85 аркушаў: сцэны з перажытага на вайне і вялікія карціны бітваў, у якіх удзельнічаў. Сярод гэтых замалёвак шмат звязаных з Беларуссю — «Пераправа праз Нёман у Пілоні. 30 ліпеня 1812 г.», «Галоўная кватэра ў Сідараўцы», «Кавалерыя ў Астроўна», «На дарозе Бешанковічы-Астроўна», «Бітва ля Астроўна», «На дарозе ля Віцебска», «Пераправа праз Дзвіну» і інш. Яны сабраны ў альбоме літаграфій «Voyage pittoresque et militaire» (1828)[5].
Значную частку яго лепшых твораў 1817—1824 гадоў набыў кароль баварскі Максіміліян I. У 1829 быў у Штутгарце і маляваў толькі арабскіх коней.
У 1848 і 1849 удзельнічаў у паходзе на Сардзінію, разам з сынам Яўгенам, і стварыў альбом успамінаў «Erinnerungen an die Feidzüge der österr. Armee in Italien in den J. 1848 u. 1849» (Мюнхен, 1850). Яго апошняя і самая вялікая карціна — «Бітва пад Царндорфам» на тэму Царндорфскай бітвы пад час Сямігадовай вайны.
Яго брат Генры і сыны Бена, Яўген і Франц таксама былі мастакамі.
Творы
- Пераправа праз Нёман
- Сядзіба Кеневічаў у маёнтку Жамыслаўль, малюнак 1812 г.
Зноскі
- Albrecht Adam
- Albrecht Adam
- Deutsche Nationalbibliothek Record #116006374 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #116006374 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.