From Wikipedia, the free encyclopedia
Альберт Сцяпанавіч Елізараў (13 студзеня 1937, Архангельск, Расія — 20 жніўня 2009) — беларускі вучоны ў галіне прыборабудавання. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1977).
Альберт Сцяпанавіч Елізараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 студзеня 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 жніўня 2009 (72 гады) |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Скончыў Ленінградскі інстытут авіяцыйнага прыборабудавання (1960), Кіеўскі політэхнічны інстытут (аспірантура).
Працаваў у арганізацыі п/я № 56, г. Рыбінск (з 1960); Каўнаскім навукова-даследчым інстытуце радыёвымяральнай тэхнікі (з 1963, начальнік аддзела па распрацоўцы ЗВЧ вымяральных прыбораў); Рыжскім інстытуце інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1967—1972, выкладчык, дацэнт кафедры тэхнічнай эксплуатацыі авіяцыйнага радыёэлектроннага абсталявання); Беларускім рэспубліканскім цэнтры метралогіі і стандартызацыі (1972—1974, кіраўнік сектара, начальнік НДЛ метралагічнага забеспячэння народнай гаспадаркі); Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (1975—2001, кафедра метралогіі і стандартызацыі, у 1975—1996 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: электрарадыёвымярэнні; радыёвымяральныя ўстройствы. Больш за 40 аўтарскіх пасведчанняў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.