Алеўраліт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алеўраліт (ад грэч. ἄλευρον — мука і грэч. λίθος — камень) — цвёрдая асадкавая горная парода. Утвараецца з алеўрыту ў працэсе літыфікацыі.
Склад
Складаецца з зерняў няправільнай формы, памерам 0,01—0,1 мм (па іншых дадзеных — 0,005—0,05 мм). Маюцца тры разнавіднасці алеўралітаў па форме складальных часціц: буйназярністыя, розназярністыя і дробназярністыя[1]. Асновай алеўраліту з’яўляецца кварц, могуць прысутнічаць таксама часціцы палявых шпатаў, гліністых мінералаў, часам прысутнічаюць карбанаты і гідраксіды жалеза.
Здабыча
Здабываюць алеўраліт пераважна для вытворчасці цэменту і садовых дарожак. Яго можна выявіць у вугальных шахтах паміж пластамі каменнага вугалю.
Зноскі
- Алевролит — Большая энциклопедия нефти и газа . Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2013. Праверана 7 сакавіка 2013.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.