From Wikipedia, the free encyclopedia
Алеся Леанідаўна Бацман (укр.: Олеся Леонідівна Бацман; нар. 3 кастрычніка 1984, Харкаў, Украінская ССР) — украінская журналістка, тэлевядучая, галоўны рэдактар інтэрнэт-выдання «ГАРДОН».
Алеся Леанідаўна Бацман | |
---|---|
укр.: Олеся Леонідівна Бацман | |
Род дзейнасці | журналістка, тэлевядучая, галоўны рэдактар, спявачка |
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1984 (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Дзмітрый Гордан |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | gordonua.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алеся Леанідаўна Бацман нарадзілася 3 кастрычніка 1984 года ў Харкаве, Украіна.
У 2007 годзе скончыла філалагічны факультэт (аддзяленне журналістыкі) Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта ім. Васіля Каразіна з чырвоным дыпломам. Паступіла ў аспірантуру, але не скончыла яе, узяўшы акадэмічны водпуск.
З другога курса працавала ў харкаўскай грамадска-палітычнай газеце «Время» і аўтарскай тэлевізійнай праграме Сяргея Пацімкова «Каменданцкая гадзіна», якая тады выходзіла на «7-м канале». У 2005 годзе займала пасаду шэф-рэдактара харкаўскай маладзёжнай газеты «Зебра».
У 2006 годзе пераехала ў Кіеў і шэсць гадоў працавала з Савікам Шустэрам рэдактарам яго праграмы. Падчас працы ў праграме Шустэра была пазаштатнай карэспандэнткай штотыднёвіка «Бульвар Гардона» і газеты «Люстэрка тыдня».
З лістапада 2013 года ўзначальвае інтэрнэт-выданне «ГАРДОН».
У ліпені 2017 года Бацман пачала весці аўтарскую праграму «Бацман Live» на тэлеканале NewsOne, а ў верасні перайшла на канал «112 Украіна», дзе яе праграма змяніла назву на «Бацман».
У траўні 2019 года Бацман заявіла, што прыпыняе супрацоўніцтва з «112 Украіна» праз уплыў на канал Віктара Медведчука, былога кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны, кума прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і аднаго з ідэолагаў «рускага свету» ва Украіне. Далейшае супрацоўніцтва з каналам яна назвала контрпрадуктыўным і шкодным для сябе[2].
Бацман паведаміла, што цяпер будзе развіваць уласны YouTube-канал «Алеся Бацман»[3], дзе бярэ інтэрв’ю і публікуе выступы ў эфірах розных тэлеканалаў і блогах. Станам на травень 2023 года ў канала амаль 200 тысяч падпісчыкаў.
Замужам за ўкраінскім журналістам, тэлевядучым, пісьменнікам Дзмітрыем Гардонам. У сужэнцаў трое агульных дзяцей — Санта (нар. 2012), Аліса (нар. 2016), Ліяна (нар. 2019).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.