From Wikipedia, the free encyclopedia
Алена Кобец-Філімонава (13 кастрычніка 1932, Круглае, Магілёўская вобласць — 15 чэрвеня 2013) — дзіцячая пісьменніца, перакладчыца, даследніца беларускага кінамастацтва, грамадскі дзеяч.
Алена Рыгораўна Кобец-Філімонава | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1932 ці 1932[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 чэрвеня 2013 ці 2013[1] |
Грамадзянства | |
Бацька | Рыгор Якаўлевіч Кобец |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мемуарыстка, перакладчыца, паэтка, пісьменніца, дзіцячая пісьменніца |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Нарадзілася ў сям’і тэатральнага драматурга і сцэнарыста Рыгора Кобеца.
Пасля вызвалення Беларусі сям’я жыла ў Мінску, Алена вучылася ў музычнай школе-дзесяцігодцы імя Л. Александроўскай. У 1954—1955 гадах займалася ў музычным вучылішчы пры кансерваторыі ў Ленінградзе. Працавала настаўніцай у музычных школах. У 1964—1966 гадах, у сувязі з камандзіроўкай мужа, жыла ў Грэцыі, вучылася ў Афінскай кансерваторыі, брала платныя ўрокі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965 года.
У 1969 годзе скончыла аддзяленне Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па класе фартэпіяна, у 1971 годзе — Вышэйшыя літаратурныя курсы пры літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Працавала рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм», у выдавецтве «Юнацтва». З лютага 1994 года кіравала Мінскай гарадской асацыяцыяй ахвяр палітычных рэпрэсій, з верасня 1994 года некалькі гадоў была прэзідэнтам грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій»[2].
У 2002 годзе працавала над дакументальнымі аповедамі пра кінадраматургію свайго бацькі «Беларускія шванкі». Жыла ў Мінску, у канцы 2011 года пераехала ў Расію, дзе і памерла[3].
Памерла 15 чэрвеня 2013 года.
Пачынала пісаць на беларускай і рускай мовах. Выйшлі зборнікі вершаў «Казка пра месяц» (1963), «Залаты ручнік» (1972), «Лесной барабан» (1970), а таксама аповесць «Жаваранкі над Хатынню» (1977, рускае выданне 1973), зборнікі казак «Читайка и Гуляйка» (1963), «Семь художников» (1965), «Сказки старого Яниса» (1969), «Вянок дзівосаў» (1986), раман «Агні за перавалам» (1987).
У 1973 годзе на сцэнарый пісьменніцы пастаўлены мультфільм «Вася Буслік і яго сябры». Укладальніца (у суаўтарстве) зборніка беларускай паэзіі «Земля с лазурными очами» (1979). У тым жа годзе выйшла кніга перакладаў навагрэчаскай паэзіі Яніса Рыцаса «Макронікас». Напісала кнігу нарысаў пра Грэцыю «В королевстве… но не сказочном» (1968).
У 1978 годзе па матывах аповесці «Блакітны экспрэс» пастаўлены аднайменны спектакль. У 2001 годзе на старонках часопіса «Полымя» былі надрукаваны ўспаміны пісьменніцы пра маленства — «На беразе Друці».
У 2004 годзе выдала аўтабіяграфічную кнігу-споведзь «Шлях да малітвы», у 2005 годзе — дакументальную аповесць «Распятая Хатынь»[4], у 2006 годзе — кнігу пра Рыгора Кобеца «Калі ўцякала сонца»[3]. У 2007 годзе выступіла як укладальніца кнігі «Карельские Куропаты. 1937—1938», у 2009 годзе — як укладальніца «Выбраных твораў» Рыгора Кобеца[5].
Творы пісьменніцы перакладзены на кіргізскую, літоўскую, нямецкую, рускую, татарскую і ўкраінскую мовы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.