Алена Анжуйская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алена Анжуйская

Але́на Анжу́йская (сербск.: Јелена Анжујска; каля 1236 — 8 лютага 1314) — каралева Сербіі.

Хуткія факты Алена Анжуйская, Нараджэнне ...
Закрыць

Біяграфія

Thumb
Алена і яе сын Стэфан Ураш II Мілуцін. Фрэска ў манастыры Грачаніца

Паходжанне Алены невядомае. Адзіным вядомым дакументам, які хоць нешта пра яе паведамляе, з’яўляецца ліст неапалітанскага караля Карла I Анжуйскага ад 1273 года, у якім ён называе яе сваёй сваячкай.

Прыблізна паміж 1245 і 1250 гадамі Алена выйшла замуж за сербскага караля Стэфана Ураша I. У іх было прынамсі чацвёра дзяцей:

Некаторы час Алена была кіраўніцай тэрыторыі, якая ўключала Зэту, Травунію, Плаў і раён ракі Ібар. Адкрыла першыя ў Сербіі школы для дзяўчынак.

Алена памёрла 8 лютага 1314 года, быўшы манашкай у царкве Святога Мікалая ў Шкодэры. У Травуніі на паўднёвы захад ад горада Трэбінэ, у гістарычнай мясцовасці, якая мае вялікае значэнне для праваслаўных паўднёвых славян, у манастыры Тврдош у храме Унебаўзяцця Маці Божай захоўваецца ў выглядзе мошчаў далонь Алены.

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847329'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847326'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.