савецкая і расійская эстрадная спявачка From Wikipedia, the free encyclopedia
Ала Барысаўна Пугачова (15 красавіка 1949, Масква, СССР) — савецкая і расійская эстрадная спявачка , прадзюсар, аўтар песень, кінаактрыса. Заслужаная артыстка РСФСР (1980), Народная артыстка РСФСР (1985), Народная артыстка СССР (1991), Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі.
Ала Барысаўна Пугачова | |
---|---|
руск.: Алла Борисовна Пугачёва | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Ала Барысаўна Пугачова |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1949[1][2] (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Муж | Максім Аляксандравіч Галкін[4] |
Дзеці | Крысціна Арбакайтэ[d], Q121267624? і Q121267548? |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | актрыса, аўтар-выканаўца, тэлевядучая, музычны прадзюсар, кампазітарка, піяністка, рэжысёр, вядучая, прадпрымальнік, спявачка, principal director, студыйны музыкант, паэт-песеннік, педагог |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Інструменты | фартэпіяна і вакал |
Жанры | поп-музыка, Russian pop[d][5], традыцыйная поп-музыка[d], прагрэсіўны рок[6], дыска[d][7], фанк-рок[8], новая хваля[d][9], поп-рок, фанк, софт-рок[d], шансон і эстрада |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
|
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Нарадзілася 15 красавіка 1949 г ў Маскве.
Прадзед з прабабуляй Пугачовай (Павел і Марыя), у якіх было 7 дзяцей пражывалі ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці (Узгорск). Марыя (у акрузе была вядомай лекаркай і варажбіткай) дажыла амаль да 90 гадоў (памерла на хаду), пахаваная ў вёсцы Нядашава (Магілёўская вобласць), Павел памёр ва ўзросце каля 40 гадоў (пахаваны ў вёсцы Узгорск). У дзеда Пугачовай па бацькоўскай лініі (Міхаіл, выхадзец з Магілёўскай губерні) была родная сястра Настасся, дачка якой (стрыечная пляменніца Пугачовай) — Валянціна Пятроўна Валуева (72 гады на 2009 год, на 2009 год пражывала ў вёсцы Нядашава). У перыяд калектывізацыі Міхаіл з’яжджае ў Маскву дзе і застаецца. Там у яго нараджаецца Барыс (бацька Пугачовай).
Яе бацька, франтавік, быў дырэктарам па збыце на абутковай фабрыцы, сядзеў у турме за «гаспадарчыя злоўжыванні» ў 1960-я. Маці, Зінаіда Архіпаўна Адэгава, працавала на заводзе ў аддзеле кадраў. Абое памерлі ад інфарктаў. Бацька іграў у народным тэатры, маці ў час вайны ездзіла па франтах з агітбрыгадай. У Алы Пугачовай быў яшчэ брат Яўген, вайсковец, але яго таксама не стала праз праблемы з сэрцам.
Ала Пугачова займалася з пяці гадоў, спявала ў аркестры Алега Лундстрэма, з агітбрыгадамі радыёстанцый выступала перад палярнікамі і геолагамі на Крайняй Поўначы. На фестывалі «Залаты Арфей» у Балгарыі (1975) праславілася з песняй «Арлекіна».
Музычны крытык Зміцер Падбярэзскі кажа:
Пугачова была адной з рэдкіх індывідуальнасцей на тагачаснай савецкай сцэне. |
Былыя мужы Алы Пугачовай: цыркавы артыст Мікалас Орбакас (гэта яго дачка Крысціна Арбакайце), рэжысёр Аляксандр Стэфановіч, прадусар Яўген Болдзін, спявак Філіп Кіркораў. Яе цяперашні муж парадыст Максім Галкін.
Ала Пугачова — адна з найбагацейшых артыстак Расіі. Яна неаднаразова ўваходзіла ў «рэйтынг знакамітасцяў Forbes».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.