Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алах-Юнь (руск.: Алла́х-Юнь, якуцк.: Ааллаах-Үүн) — рака ў Якуціі і Хабараўскім краі, правы прыток Алдана.
Алах-Юнь | |
---|---|
руск. Аллах-Юнь, як. Ааллаах-Үүн | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 586 км |
Басейн | 24 200 км² |
Расход вады | 169 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Ампарынджа |
• Вышыня | 1074 м |
• Каардынаты | 61°50′25″ пн. ш. 139°58′01″ у. д.HGЯO |
Вусце | Алдан |
• Вышыня | 146 м |
• Каардынаты | 60°36′31″ пн. ш. 134°57′22″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Алдан → Лена → Мора Лапцевых |
Краіна | |
Рэгіёны | Хабараўскі край, Якуція |
Раёны | Ахоцкі раён, Усць-Майскі ўлус |
Код у ДВР | 18030600712117300038735 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі — 586 км, плошча вадазборнага басейна — 24 200 км². Выцякае з возера Ампарынджа ў гарах на паўднёвы ўсход ад Верхаянскага хрыбта на мяжы Хабараўскага края і Якуціі, далей Алах-Юнь цячэ па паўночна-заходняй ускраіне Юдама-Майскага нагор’я, утвараючы глыбокую і вузкую даліну, у нізоўі выходзіць на раўніну, дзе набывае спакойны характар.
Жыўленне снегавое і дажджавое. Увесну ўзровень вады паднімаецца на 3-5 м. Працягласць ледаставу каля 200 дзён. Сярэднегадавы расход вады — 169 м³/с.
Галоўныя прытокі: Анча (левы) і Сахара (правы).
У басейне ракі — залатаносныя россыпы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.