Аларых або Аларык (лат. Alaricus) (каля 370—410 н.э.) — правадыр вестготаў з 395 г. Ваяваў супраць рымлян. Як хаўруснік аднаго з варагуючых паміж сабой рымскіх імператараў у 395 г. захапіў Афіны, спустошыў Карынф, Аргас і Спарту. Усходне-рымскі імператар Аркадзій, сын Феадосія I, падпісаў мірнае пагадненне з Аларыхам, прызначыўшы яго намеснікам Ілірыі, дзе былі паселеныя вестготы на правах федэратаў. У 401 г. Аларых узняў паўстанне і прывёў войска ў Італію, але, двойчы разбіты ў 402 г. Стыліхонам, адступіў. У 408 г. уварваўся ў Італію зноў, тройчы браў у аблогу Рым і завалодаў ім толькі 14 жніўня 410 г., перадаўшы яго на тры дні рабаўнікам. Нашэсце Аларыха паскорыла заняпад і знікненне Заходняй Рымскай імперыі.
Аларых I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
гоцк.: 𐌰𐌻𐌰𐍂𐌴𐌹𐌺𐍃/Alareiks | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фрытыгерн | ||||||
Пераемнік | Прыняцце каралеўскага тытула | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Атаўльф | ||||||
Нараджэнне |
не раней за 365 і не пазней за 370 |
||||||
Смерць |
снежань 410[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Балты[1] | ||||||
Бацька | Атанарых[d][1] | ||||||
Маці | невядома | ||||||
Жонка | Anonyma[d][1][2] | ||||||
Дзеці | Пелагея[d] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянін арыянскага толку | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
- Arnold Hugh Martin Jones, Morris J., Martindale J. R. Alaricus 1 // Prosopography of the Later Roman Empire — 1971. — Vol. 2. — P. 43–48.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.