From Wikipedia, the free encyclopedia
Алаброгі (лац.: Allobroges) — вялікі кельцкі народ у Нарбонскай Галіі, які жыў паміж Ронай і Ізерам, у паўночнай частцы Дафінэ і Савоі да Жэнеўскага возера.
Алаброгі | |
---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каля 123 да н.э. яны безпаспяхова спрабавалі абараніць Галію ад рымлян, якія каля 125 да н.э. пачалі рабіць першыя значныя заваяванні на паўднёвым усходзе гэтай краіны; у 121 да н.э. яны былі падпарадкаваны рымскаму валадарству Квінтам Фабіем Максімам, які атрымаў за гэту мянушку «Allobrogicus», але канчаткова ўвайшлі ў склад Нарбонскай правінцыі толькі пры Юліі Цэзары.
Галоўным горадам алаброгаў была Віена, памежным жа з гельветамі — Жэнева. З іншых іх гарадоў варта згадаць яшчэ Cularo, пераназваны каля 379 у Gratianopolis, цяперашні Грэнобль.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.