альбом From Wikipedia, the free encyclopedia
«Адлегласць» — першы беларускамоўны альбом гурта «J:морс». Запісваўся цягам 2003—2007 гадоў на студыях «Бегемот», «Селах» і «Меца-Фортэ».
Адлегласць (альбом) | |
---|---|
музычны альбом J:морс | |
Дата выпуску | 2007 |
Жанр | рок-музыка |
|
|
Ідэя запісаць беларускамоўны альбом з'явілася ў калектыву ў 2004 годзе, пасля зваротаў наконт гэтага гледачоў на канцэртах[1]. У верасні 2007 году Уладзімір Пугач запісаў песню «Беларускае золата», а 17 кастрычніка выйшаў аднайменны інтэрнэт-сінгл[2]. Сярод 11 песняў альбому 6 запісаў выдаваліся ўпершыню. Некаторыя з іх спалучалі ў сабе сум з самаіроніяй (песні «Беларускае золата», «Няпраўда» ды «Зорка Венера»)[3]. У сувязі з выданнем кружэлкі 20 лістапада беларускае прадстаўніцтва амерыканскага прадпрыемства «Apple Inc.» выпусціла 100 "iPod nano" з гравіроўкай «Адлегласці»[4]. Першае ж канцэртнае прадстаўленне альбому адбылося 2 снежня ў «West World Club» у Мінску[5]. 24 лютага 2008 году ў Бярэсці «J:морс» паспяхова распачаў свой канцэртны тур з альбомам па Беларусі[6]. Па выніках 2008 года ў сетцы дыскарняў «Містэрыя гуку» продажы альбома «Адлегласць» склалі каля 10’000 тысячаў дыскаў, што дазволіла яму стацца другім па прадавальнасці[7]. Альбом таксама трапіў у дзесятку найбольш прадаваных выдавецтвам «West Records» у 2008 годзе[8].
Песні:
Кароткаметражны фільм «Адлегласць: падарожжа па Беларусі» (14 хвілін 24 секунды):
«Жыхары сталіцы (мы іх не бачым, але здагадваемся, што гэта музыкі J:морс) сядаюць на аўто і чатыры разы імчаць з Мінску на чатыры кірунку свету. І штораз яны вандруюць на скрай Беларусі, здымаючы выбітныя, але малазнаёмыя нашаму грамадству, помнікі старасветчыны. Гэта пераважна культавыя пабудовы розных канфесіяў, а дакладней тое, што ад іх засталося ў змаганні з віхурай часу. Рэзкія восеньскія фарбы. Аблокі, што шпарка ляцяць у свінцовым небе. Нясціханы вецер. Пейзажы, якія ўзрушваюць і схіляюць да роздуму. Глядач знаёміцца толькі з дванаццацю помнікамі архітэктуры, якія знаходзяцца на мяжы нашай краіны. А іх, гэтых помнікаў, насамрэч, амаль тысяча, і бальшыня з іх месціцца значна бліжэй да сталіцы. Трэба іх толькі заўважыць[3].»
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.