Адзінавер’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адзінавер'е (руск.: единоверие) — кірунак у стараабрадстве, паслядоўнікі якога захоўваюць адміністрацыйную сувязь з Рускай праваслаўнай царквой, але выкарыстоўваюць у багаслужэнні дарэформенны абрад. Пачатак гэтай з'яве быў пакладзены ў 1800 годзе для стараабрадцаў, якія пагадзіліся ўвайсці ў падпарадкаванне Сіноду, захавайшы стары абрад. Пераход у адзінаверніцтва вельмі стымуліраваўся ўрадам, якія стваралі для адзінавернікаў шматлікія прэферэнцыі.
Пасля выдання маніфеста аб умацаванні верацярпімасці ў 1905 годзе адзінаверніцкі рух пачаў спадаць. У 1917 годзе ў Расіі было каля 350 адзінаерніцкіх прыходаў і манастыроў.
У гады савецкай улады адзінаверніцкая супольнасць была амаль поўнасцю знішчана. Пасля 1991 года адзінаверніцтва пачало адраджацца "знізу", зараз гэта вельмі кансерватыўная плынь у РПЦ. На сёння ёсць каля 20 адзінаверніцкіх прыходаў, каля 10 інакаў і інакінь, каля 15 тыс. веруючых.
Акрамя РПЦ, некалькі адзінаверніцкіх прыходаў знаходзіліся раней ці знаходзяцца зараз у РПЦЗ (як кананічнай, так і ў раскольніцкіх юрысдыкцыях), а таксама ў некалькіх катакомбных юрысдыкцыях.
Аднаверства на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.