Факультэт журналістыкі БДУ
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Факультэт журналістыкі БДУ — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Факультэт журналістыкі | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Заснаваны | 1944 |
Дэкан | Вольга Міхайлаўна Самусевіч |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск, вул. Кальварыйская, 9 |
journ.bsu.by |
1 лістапада 1944 года ў Мінску на філалагічным факультэце БДУ было адкрыта першае ў СССР аддзяленне журналістыкі, якое ўзначаліў Давід Фактаровіч. У 1946 годзе яно было пераўтворана ў кафедру журналістыкі (на чале з М. С. Зерніцкім), якая функцыянавала на філалагічным факультэце БДУ. У 1949 годзе адбыўся першы выпуск студэнтаў з дыпломамі журналістаў.
У 1967 годзе на базе кафедры быў створаны самастойны факультэт журналістыкі БДУ, які ўзначаліў Рыгор Булацкі.
З 1 верасня 2008 па ліпень 2018 журфак БДУ быў ператвораны ў Інстытут журналістыкі БДУ. Інстытут складаўся з двух факультэтаў: факультэта журналістыкі і факультэта падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.
Дэкан факультэта журналістыкі БДУ — Вольга Міхайлаўна Самусевіч.
У 2006 годзе пасля выбараў з трэцяга курсу была адлічана Вольга Класкоўская. Фармальнай падставай была «акадэмічная запазычанасць», але сакурснікі Вольгі сцвярждалі, што адлічэнне было палітычна матываваным (Вольга ўдзельначала ў дзейнасці руху «Малады фронт»). Студэнты стварылі заяву дэкану Сяргею Дубовіку з патрабаваннем спыніць пераслед студэнтаў за іх погляды. Ініцыятар напісання заявы студэнтаў у падтрымку Вольгі, Алёна Андрэева, сама забрала дакументы з факультэта, пазней стала інфармацыйным каардынатарам Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Беларусі[1].
У 2008 года з трэцяга курсу з фармулёўкай «за акадэмічную непаспяховасць» быў адлічаны Франак Вячорка. Фармальным чыннікам адлічэння стала тое, што студэнт не змог своечасова здаць сесію: у гэты час Ф. Вячорка адбываў 15-сутачны адміністрацыйны арышт па абвінавачванні ў дробным хуліганстве, якое ён здзейсніў 16 студзеня ў будынку суда Цэнтральнага раёна Мінска, дзе праходзіў працэс па справе актывісткі моладзевага дэмакратычнага руху Юліі Сіўцовай.
15 кастрычніка 2010 года з 5-га курса быў адлічаны Алег Ануфрыенка, паводле афіцыйнай версіі, за пропускі заняткаў. Перад прэзідэнцкімі выбарамі Ануфрыенка выканаў ролю ўнука ў роліку «Схавай пашпарт бабулі», які ў жартаўлівай заклікаў не даць старэйшаму пакаленню прагаласаваць за Аляксандра Лукашэнку[2]. Кіраўніцтва Інстытута адмаўляе сувязь паміж ролікам і адлічэннем, звяртаючы ўвагу на тое, што відэа з’явілася ў інтэрнэце пазней (8 лістапада) за загад аб адлічэнні[3]. Аднак пра сваё адлічэнне Ануфрыенка даведаўся толькі 15 снежня[4].
У 2011 годзе, пасля зімовай сесіі, з 5-га курса была адлічана «за акадэмічную непаспяховасць» Каця Клімко, якая адбыла 10 сутак арышту пасля ўдзелу ў масавай акцыі пратэсту ў Мінску супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбраў[5].
У 2014 годзе «за акадэмічную непаспяховасць» быў адлічаны Мікіта Семяненка, сябра Руху «За Свабоду»[6].
У пачатку 2017 года з другога курсу была адлічана Ганна Смілевіч, якая за месяц да таго была абраная старшынёй «Моладзі БНФ». Яна не здала тры экзамены ў сесіі, што фармальна азначае адлічэнне студэнта. Паводле словаў Смілевіч, некаторыя выкладчыкі прызналіся, што да іх прыходзілі людзі з КДБ і цікавіліся яе асобай[7].
У чэрвені 2021 года з факультэта адлічылі Глафіру Жук, дзяўчына не здала сесію, бо ў гэты час была ў зняволенні[8]. Як журналістка «Народнай Волі» ў маі 2021 года яна асвятляла справу студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ ў Доме правасуддзя ў Мінску, але за гэта яе 29 мая затрымалі, абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце і асудзілі на 30 сутак[9].
На факультэце журналістыкі дзейнічае 10 кафедраў:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.