Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч (20 кастрычніка 1733, Лагішын, Пінскі павет — 8 ліпеня 1796, Янаў-Падляшскі) — вялікалітоўскі філолаг, гісторык, перакладчык, паэт і празаік . З роду Нарушэвічаў. Ахрышчаны ў Лагішыне як Адам Тадэвуш, з 1781 года карыстаўся імем Станіслаў.

Хуткія факты Адам Нарушэвіч, пісар вялікі духоўны літоўскі ...
Адам Нарушэвіч
Thumb
Thumb
пісар вялікі духоўны літоўскі
24 сакавіка 1781 чэрвень 1788
Папярэднік Юзаф Казімір Касакоўскі
Пераемнік Міхал Хамінскі
біскуп луцкі
з 3 чэрвеня 1790
Дыяцэзія Луцкая дыяцэзія[d]
Папярэднік Фелікс Павел Турскі[d]
Пераемнік Каспар Цецішоўскі
біскуп смаленскі
з 28 лістапада 1788
Дыяцэзія Смаленская дыяцэзія
Папярэднік Габрыэль Вадзынскі
Пераемнік Тыматэвуш Гажэнскі
тытулярны біскуп
з 13 сакавіка 1775
Дыяцэзія Эмауская дыяцэзія[d]
каад’ютар[d] (Смаленская дыяцэзія)
з 13 сакавіка 1775
Адукацыя
Дзейнасць паэт, гісторык, каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, пісьменнік, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 20 кастрычніка 1733(1733-10-20)[2][3]
Смерць 6 ліпеня 1796(1796-07-06)[2] (62 гады)
Пахаванне
Дынастыя Нарушэвічы
Бацька Ежы Нарушэвіч[d]
Маці Паўліна з Абрамовічаў[d]

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

У 1748 годзе скончыў Пінскі езуіцкі калегіум, дзе ў 1748 годзе ўступіў у ордэн езуітаў, у 1754 годзе — Віленскую езуіцкую акадэмію. Вучыўся ў Ліёне (Францыя), у Італіі і Германіі. Выкладаў лацінскую мову ў Віленскай акадэміі, заняў там кафедру паэтыкі, дзе выкладаў стылістыку і гісторыю літаратуры. Вялікі пісар літоўскі (1781—1788). Біскуп смаленскі (з 1788), луцкі (з 1790). Валодаў маёнткам Павець каля Пінска. Пахаваны ў Янаве-Падляшскім.

Творчасць

А. Нарушэвіч адным з першых зрабіў пераклад Карнелія Тацыта на славянскую мову (польскую), яго пераклад да цяперашняга часу лічыцца лепшым у еўрапейскай літаратуры, а пераклады Гарацыя — самымі поўнымі і дасканалымі. Аўтар 7-томнай «Гісторыі Польшчы» (Варшава, 1780—1824), гісторыі Крыма — «Таўрыя» (Варшава, 1781). Гэтыя фундаментальныя працы з’яўляюцца наватарскімі на ўсходнееўрапейскай прасторы — вылучаюцца грунтоўнасцю высноў, дасканалым аналізам крыніц. Заснавальнік у польскай гістарыяграфічнай школы (г. зв. «школы Нарушэвіча»), якая проціпаўстаўлялася школе І. Лялевеля.

Аўтар шматлікіх одаў, ідылій, сатырычных твораў.

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.