From Wikipedia, the free encyclopedia
Агент пурпур, «эйджэнт пёрпл» (англ.: Agent purple, фіялетавы рэагент) — кодавая назва для магутнага гербіцыда і дэфаліанта, які амерыканскія ваенныя выкарыстоўвалі ў ходзе экалагічнай вайны супраць В’етнама. Назва паходзіць ад фіялетавай паласы, намаляванай на бочках, у якія расфасоўвалі гербіцыд. Прэпарат, стварэнне якога было шмат у чым натхнёна выкарыстаннем гербіцыдаў і дэфаліантаў падчас брытанскай вайны ў Малаі, быў адным з так званых «вясёлкавых гербіцыдаў», да якіх таксама ставіцца больш вядомы «Агент оранж». Агент пурпур і оранж таксама выкарыстоўваюцца для масавага знішчэння раслін у Канадзе. Найбуйнейшымі вытворцамі названай сумесі па замове Міністэрства абароны ЗША былі кампаніі «Мансанта», «Доў Кемікэл», «Юніён Карбайд» і «Дайамонд Шэмрок»[1][2].
Агент пурпур быў распрацаваны ў ЗША падчас Карэйскай вайны[2] і па сваім складзе хімічна блізкі да больш позняга і больш вядомага тактычнага гербіцыду «агенту оранж», абодва яны ўяўляюць сабой сумесь гербіцыдаў 2,4-Д і 2,4,5-Т у роўных частках[3]. Розніца паміж імі складаецца ў форме 2,4,5-Т. У складзе агента орандж 2,4,5-Т быў у форме н-бутылавагу эфіру, а ў агенце пурпур у выглядзе сумесі н-бутылавага і ізабутылавага эфіраў у суадносінах 60 % і 40 %[3]. Агульны склад агента пурпур наступны: 50 % н-бутылавага эфіру 2,4-Д, 30 % н-бутылавага эфіру 2,4,5-Т і 20 % ізабутылавага эфіру 2,4,5-Т[3]. Вытворчасць 2,4,5-T (галоўнага кампанента для «пурпур» і «аранж») пачалося на заводах «Мансанта» яшчэ да Карэйскай вайны, у 1948 годзе[2].
Перад пачатам аперацыі Ranch Hand (1962—1971) было вядома[4][5][6][7][8][9], што 2,4,5-Т, а як следства агент пурпур, пінк, грын і оранж былі забруджаны тэтрахлордыбензыдыаксінам (ТХДД), надзвычай таксічным і стойкім пабочным прадуктам, які ўтвараецца ў ходзе сінтэзу 2,4,5-Т. Утрыманне дыяксіна значна адрозніваецца ад партыі да партыі і нават унутры адной партыі; як правіла, тыя рэчывы, якія выраблялі раней, напрыклад пурпур і пінк, мелі больш высокія ўзроўні забруджвання. У артыкуле 2003 года ў Nature падлічылі сярэдняе ўтрыманне ТХДД у агенце оранж, падвысіўшы гэты лік з 3 частак на мільён (даныя ВПС ЗША) да 13 частак на мільён, таксама было падлічана, што ў агенце пурпур у сярэднім можа ўтрымлівацца 32,8 частак на мільён ТХДД. Узор агента пурпур, які захоўваецца на авіябазе Эглін, мае яшчэ больш высокае ўтрыманне дыяксіну — 45 частак на мільён[10].
Агент пурпур выкарыстоўваўся толькі на ранніх стадыях праграмы распылення гербіцыдаў, паміж 1962 і 1965 гадамі, а таксама больш ранняй стадыі выпрабаванняў, праведзеных амерыканскімі вайскоўцамі за межамі В’етнама[11]. Усяго ў В’етнаме распылілі каля 500 000 галонаў (~1,9 млн літраў)[12]. У 1966 і 1967 гадах, калі паўстала патрэба ачысціць базу Гейджтаўн у Канадзе ад расліннасці, то ў рамках выпрабаванняў над базай распылілі агент аранж і пурпур[13][14].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.