From Wikipedia, the free encyclopedia
Авіяўдар па Цэнтру міграцыі ў Таджуры быў нанесены паветранымі сіламі Лівійскай нацыянальнай арміі пад камандаваннем Х. Хафтара 3 ліпеня 2019 г. Цэнтр выкарыстоўваўся ў якасці прытулку для мігрантаў і бежанцаў, якія спрабуюць дабрацца да Еўропы. Па інфармацыі Савета па правах чалавека ААН, у памяшканні якое было разбурана ракетным ударам «пражывала каля 600 чал.»[1]. Па меншай меры, 53 чалавекі загінулі і 130 атрымалі раненні[2].
У красавіку 2019 г. Лівійская нацыянальная армія пад камандаваннем Х. Хафтара пачала наступленне з мэтай захапіць Заходнюю Лівію і Трыпалі, якія знаходзяцца пад кантролем Урада нацыянальнай згоды (прызнаны ААН). Пасля таго, як у маі ў выніку авіўдару па цэлі, якая знаходзілася менш чым 100 м ад Цэнтра міграцыі, Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў заклікала эвакуіраваць бежанцаў і мігрантаў, якія знаходзяцца ў зонах канфлікту[3][4].
Авіяўдар быў нанесены па ваенным лагеры сіл УНЗ, сіламі ВПС ЛНА, вечарам 3 ліпеня. Адна з ракет, узарвалася ў ангары, у якім пражывала каля 120 чал. Паводле дадзеных ААН, у авіяўдары загінула як мінімум 53 чал., а больш за 130 атрымалі раненні. У момант, калі мігранты пакідалі цэнтр, Лівійская гвардыя адкрыла па ім агонь[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.