Аб’ектна-рэляцыйная база даных
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аб’ектна-рэляцыйная база даных (АРБД), або аб’ектна-рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных (АРСКБД), гэта сістэма кіравання базамі даных (СКБД) падобная на рэляцыйную базу даных , але з аб’ектна-арыентаванай мадэлю баз даных: аб’екты, класы і наследаванне непасрэдна падтрымліваецца ў схемах баз даных і ў мове запытаў. Акрамя таго, гэтак жа, як і ў чыста рэляцыйных сістэмах, падтрымліваецца пашырэнне мадэлі даных карыстальніцкімі тыпамі даных і метадамі.
Можна сказаць, што аб’ектна-рэляцыйная база даных з’яўляецца залатой сярэдзінай паміж рэляцыйнымі базамі даных і аб’ектна-арыентаванымі базамі даных (базы даных аб’ектаў). У аб’ектна-рэляцыйных баз даных, падыход, па сутнасці, такі ж як і ў рэляцыйных: даныя захоўваюцца ў базе і маніпулююцца ўсе разам з дапамогай запытаў на спецыяльнай мове запытаў. Але таксама існуюць АРСКБД, у якіх база даных з’яўляецца, па сутнасці, пастаянным сховішчам аб’ектаў для праграмнага забеспячэння, напісанага на аб’ектна-арыентаванай мове праграмавання. Такія базы даных маюць праграмнае API для захоўвання і атрымання аб’ектаў (каб праграма магла працаваць з данымі ў базе праз API без выкарыстоўвання спецыяльны мовы запытаў), і маюць слабую ці ўвогуле могуць не мець падтрымкі мовы запытаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.