From Wikipedia, the free encyclopedia
Абраз Маці Божай Падхорнай — каталіцкая цудатворная ікона рымскага канону. Знаходзіцца ў Троіцкім касцёле ў Глыбокім.
Маці Божая Падхорная | |
---|---|
Дата з'яўлення: | сярэдзіна XVIII ст. |
Іконаграфічны тып: | Маці Божая Снежная |
Месца знаходжання: | Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя, Гродна |
Першапачаткова знаходзіўся ў капліцы пад хорамі пры ўваходзе ў кармеліцкім касцёле Унебаўзяцця Маці Божай у Глыбокім, фундаваным у 1639 г. мсціслаўскім ваяводам Юзафам Корсакам. Пасля скасаванні кляштара і пераасвячэння касцёла ў праваслаўную царкву абраз перадалі ў парафіяльны Троіцкі касцёл, дзе ён знаходзіцца і сёння.
Абраз намаляваны ён на палатне, па характары жывапісу святыню можна аднесці да сярэдзіны XVIII ст., прыкладна тады ж выканана металічная шата з каронамі і прамяністымі німбамі. Рысы твару Маці Божай дробныя, далікатныя, нагадваюць выяву на абразе з касцёла Святой Тэрэзы ў Вільні. Кампазіцыю пашырае пурпурны занавес, які ахінае фігуру Марыі. Апрача таго, уверсе адлюстраваныя Бог Айцец і Святы Дух.
Таксама абраз меў шматлікія воты, якія яшчэ бачныя на здымку 1930-х гг., але былі пазней страчаны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.