Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абол (стар.-грэч.: ὀβολός obolós - прут) – 1) у старажытнай Грэцыі тавар-грошы ў выглядзе 4-граннага жалезнага прута, які складаў 1/6 драхмы; вагавая адзінка для серабра (0,73 г.); медная манета – 1/6 драхмы.
2) У Заходняй Еўропе 2-й паловы VIII—X стст. вагавая адзінка серабра (0,85 г.), сярэбраная манета ў ½ дэнарыя.
3) У Польшчы XIII ст. вагавая адзінка для золата (0,44 г.).
4) У Заходняй Еўропе XII—XV стст. сярэбраная манета, у XVI—XVIII стст. білонная ці медная ў ½ дэнарыя; у Германіі, Нідэрландах і Скандынавіі часта называлася «шэрф» ці «хэльбелінг».
5) У ВКЛ намінал у ½ дэнарыя (лотавая проба 1¾, лігатурная маса 0,365 г.), чаканены Віленскім манетным дваром у 1545 – 1547, 1554. У беларускіх пісьмовых крыніцах XVI ст. абол называўся пенязем мееньшым або паўпенязем.
6) Сінонім паняцця «дробныя грошы».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.