From Wikipedia, the free encyclopedia
Абарыге́ны (лац.: aborigines — ад ab origines — ад пачатку), таксама тубыльцы — аўтахтоны, старажытнае насельніцтва, карэнныя жыхары якой-небудзь мясцовасці (у процівагу перасяленцам).
Паводле старажытнарымскага падання, абарыгенамі называлі самае старажытнае племя, якое жыло каля падножжа Апенінскіх гор. Ад назвы гэтага племя абарыгенамі сталі называць увогуле старажытнае насельніцтва, карэнных жыхароў якой-небудзь мясцовасці (у процівагу перасяленцам). Напрыклад, славяне — абарыгены Усходняй Еўропы.
Этнагенез беларусаў праходзіў на той тэрыторыі, дзе яны жывуць і цяпер, іх таксама можна лічыць абарыгенамі гэтай тэрыторыі[1].
Назва абарыгены адпавядае старажытнагрэчаскаму тэрміну «аўтахтоны».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.