Ісан (рэгіён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісан (тайск. ภาคอีสาน) — рэгіён на паўночным усходзе Тайланда, уключае 20 правінцый краіны.
Ісан | |
---|---|
тайск.: ภาคตะวันออกเฉียงเหนือ | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+7 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча — каля 170 тыс. км². Ісан абмежаваны з поўдня Камбоджай, з усходу і з поўначы — Лаосам. На захадзе рэгіён аддзяляецца ад астатняй часткі краіны горнымі хрыбтамі Пхетчабун і Санкамбенг. Асноўная частка Ісана — плато Карат з сярэдняй абсалютнай вышынёй каля 200 м. Найбуйнейшыя рэкі — Мун, Чы і Сангкхрам (басейн Меконга).
Клімат рэгіёну — трапічны, у гарах — субтрапічны. Сярэднямесячная тэмпература — ад +19 °C зімой да +30 °C летам. У горных раёнах вельмі рэдка фіксаваліся тэмпературы ніжэй за нуль (абсалютны мінімум — −1,4 ° C). Ападкі — ад 1200 да 2000 мм у год, большасць дажджоў прыпадае на вільготны сезон (травень-кастрычнік).
Ісан большую частку пакрыты вільготнымі трапічнымі лясамі, многія тэрыторыі з’яўляюцца ахоўнымі рэзерватамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.