савецкі і расійскі эстрадны спявак From Wikipedia, the free encyclopedia
Іосіф Давыдавіч Кабзон (11 верасня 1937, Часаў Яр, Сталінская вобласць, УССР — 30 жніўня 2018, Масква) — савецкі і расійскі эстрадны спявак, барытон.
Народны артыст СССР (1987). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984). Дэпутат Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расіі ад партыі «Адзіная Расія». Член праўлення Федэрацыі яўрэйскіх абшчын Расіі. Член прэзідыума агульнарасійскай грамадскай арганізацыі «Ліга здароўя нацыі».
Нарадзіўся 11 верасня 1937 года ў г. Часаў Яр Сталінскай вобласці УССР (цяпер Данецкая вобласць, Украіна). Перад самай вайной сям’я пераехала ў Львоў. Адтуль бацька сышоў на фронт палітруком, а маці з трыма дзецьмі, бабуляй і братам-інвалідам адправіліся ў эвакуацыю ва Узбекістан. У 1944 годзе сям’я вярнулася ва Украіну, у Краматорск. У канцы 1940-х гадоў сям’я пераехала ў Днепрапятроўск.
У 1956 годзе скончыў Днепрапятроўскі горны тэхнікум. З 1956 па 1959 год cлужыў у арміі, дзе быў запрошаны ў ансамбль песні і танца Закаўказскай ваеннай акругі.
У 1959—1962 гадах — саліст Усесаюзнага радыё, у 1962—1965 гадах — саліст-вакаліст Дзяржканцэрта, у 1965—1989 гадах — саліст-вакаліст Масканцэрта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.