From Wikipedia, the free encyclopedia
Інэса Мікалаеўна Кравец (укр.: Інеса Миколаївна Кравець; народжаная — Шуляк; нар. 5 кастрычніка 1966, Днепрапятроўск, УССР) — украінская лёгкаатлетка, заслужаны майстар спорту СССР (1992), заслужаны майстар спорту Украіны (1992), выступала у трайным скачку і скачках у даўжыню. Чэмпіёнка свету ў трайным скачку ў памяшканні (1991, 1993) і на адкрытым стадыёне (1995), уладальнік Кубка свету (1994), чэмпіёнка Еўропы (у памяшканні, 1992). Шматразовы прызёр чэмпіянатаў Еўропы і свету.
Інэса Мікалаеўна Кравец | |
---|---|
укр.: Інеса Миколаївна Кравець | |
Род дзейнасці | лёгкаатлетка |
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1966[1] (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Нарадзілася ў сям’і трэнераў Мікалая Іванавіча і Зінаіды Шуляк. З 1983 па 1988 год вучылася ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры і спорту. У восьмым класе Іна ўзяла 1,78 метра ў скачках у вышыню, што адпавядала нарматыву кандыдата ў майстры спорту.
13.06.1992 у Кіеве Інэса Кравец дасягала выніку 7,37 метра ў скачках у даўжыню. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1992 года ў складзе зборнай СНД у скачках у даўжыню (7,12 м).
На чэмпіянаце свету 1995 года ў фінале ў трэцяй спробе ўстанавіла сусветны рэкорд у трайным скачку — 15,50 м. Алімпійская чэмпіёнка 1996 года ў складзе зборнай Украіны ў трайным скачку (15,33 м).
За час спартыўнай кар’еры ўстанавіла некалькі сусветных рэкордаў. У 1993 годзе была дыскваліфікавана на 3 месяцы за прымяненне стымулятараў, а ў 2000 годзе за прымяненне стэроідаў яе адхілілі ад спорту на 2 гады.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.