From Wikipedia, the free encyclopedia
Інтэрсекцыянальнасць (Тэорыя перасячэння або Інтэрсекцыянальны аналіз) — гэта аналітычная база даследавання перасячэння розных формаў або сістэм прыгнёту, дамінавання і дыскрымінацыі, якая спрабуе вызначыць, як узаемазвязаныя сістэмы ўлады ўплываюць на тых, хто найбольш маргінальны ў грамадстве[1]. Тэорыя зыходзіць з таго, што розныя біялагічныя, сацыяльныя і культурныя катэгорыі, такія як клас , раса, сексуальная арыентацыя, узрост, рэлігія, веравызнанне, інваліднасць, пол і іншыя ідэнтычнасці, не існуюць асобна адна ад адной, а пераплецены і ўзаемадзейнічаюць паміж сабой на мностве ўзроўняў; тэорыя даследуе гэтыя ўзаемадзеянні. Прыхільнікі тэорыі інтэрсекцыянальнасці таксама сцвярджаюць, што класічныя канцэптуалізацыі прыгнёту ў грамадстве, такія як расізм, сексізм, гамафобія, трансфобія і да т. п., не дзейнічаюць незалежна адна ад адной: узаемадзейнічаючы паміж сабой, яны фармуюць сістэму прыгнёту, у якой дзейнічае мноства відаў дыскрымінацыі[2]
Тэорыя пачыналася як даследаванне прыгнёту не белых жанчын у грамадстве, але сёння інтэрсекцыянальны аналіз патэнцыйна прымяняецца да ўсіх сацыяльных катэгорый і класаў (у тым ліку сацыяльных ідэнтычнасцяў, якія звычайна разглядаюцца як дамінуючыя, калі яны разглядаюцца самастойна). Напрыклад, у чорным фемінізме сцвярджаецца, што вопыт чарнаскурых жанчын не можа быць зразумелым, зыходзячы з вопыту ўсіх чарнаскурых або вопыту жанчын, узятых у асобнасці, і павінен уключаць у сябе ўзаемадзеянне розных відаў вопыту і прыгнёту, што часта ўзмацняюць адзін аднаго[3]. Назва гэтай сацыялагічнай феміністычнай тэорыі была дадзена прафесарам Кімберлі Уільямс Крэншоў у 1989 годзе, хоць сама канцэпцыя прасочваецца яшчэ з XIX стагоддзя[4][5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.