даследчая ўстанова Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Інфармацы́йна-аналіты́чны цэ́нтр — даследчая ўстанова Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, заснаваная ў 1950 годзе ў якасці Рэспубліканскага дома навукова-тэхнічнай прапаганды.
Інфармацыйна-аналітычны цэнтр | |
---|---|
Абрэвіятура | ІАЦ |
Адміністрацыйны цэнтр | Мінск, Цэнтральны раён, прасп. Пераможцаў, д. 7[1] |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | аналітычнае забеспячэнне прэзідэнта Беларусі |
Тып арганізацыі | даследчая |
Афіцыйныя мовы | беларуская, руская |
Кіраўнікі | |
Кіраўнік | Аляксей Дзербін |
1-ы намеснік | Андрэй Папуша |
Намеснікі | Алена Колас, Аляксандр Гардзейчык[2] |
Дата заснавання | 1950 |
Дата скасавання | 2019 |
Колішняя назва | Рэспубліканскі дом навукова-тэхнічнай прапаганды (да 1959 г.), Інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды (да 1968 г.), Беларускі навукова-даследчы інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і прагнозу (да студзеня 1995 г.), Беларускі інстытут інфармацыі і прагнозу (13 верасня 1996 г.), Інстытут сацыяльна-палітычных даследаванняў (да 13 верасня 2006 г.) |
Колькасць супрацоўнікаў | 109 (да 2007 г.) |
Матчыная арганізацыя | Адміністрацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |
Даччыныя арганізацыі | Інстытут сацыялогіі НАНБ[3] |
Пераемнік | Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў |
iac.gov.by/by |
Паводле 9-га артыкула Палажэння аб ІАЦ 2006 года, кіраўнік ІАЦ прызначаецца прэзідэнтам Беларусі па прапанове кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта[4]. На 2018 год у склад ІАЦ уваходзіла ўпраўленне сацыялагічных даследаванняў, якое ладзіць пакватэрныя, экспертныя, вулічныя, тэлефонныя і сеціўныя апытанні[5]. ІАЦ ажыццяўляў сумесныя даследаванні з 8 грамадазнаўчымі ўстановамі 5 дзяржаў:
18 лютага 2019 года стала вядома, што праз 2 месяцы цэнтр будзе ліквідаваны, а яго функцыі перададуць створанаму Беларускаму інстытуту стратэгічных даследаванняў. Маёмасць і памяшканні ІАЦ перайдуць да БІСД. Памеры штату інстытута не раскрываюцца. Два пункты ўказа аб БІСД засакрэчаныя: «для службовага карыстання»[7].
У 1950 годзе Дзяржплан БССР заснаваў Рэспубліканскі дом навукова-тэхнічнай прапаганды, які ў 1959 годзе перайменавалі ў Інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды. У 1968 годзе Савет міністраў БССР перападпарадкаваў яго сабе пад назвай Беларускі навукова-даследчы інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і прагнозу. У студзені 1995 года яго перападпарадкавалі Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пад назвай Беларускі інстытут інфармацыі і прагнозу (Белінфармпрагноз). 13 верасня 1996 года прэзідэнт А. Лукашэнка падпісаў Указ аб яго пераўтварэнні ў Інстытут сацыяльна-палітычных даследаванняў (ІСПД), які 13 верасня 2006 года паводле Указа № 570 перайменавалі ў Інфармацыйна-аналітычны цэнтр[8].
За 2016 год ІАЦ правёў 82 грамадскія апытанні, з іх 48 абласных і 34 агульнакраёвыя. Сярод гэтых апытанняў было 47 анкетных, 24 тэлефонныя, 8 пакватэрных і 3 сеціўных. Агулам апыталі 57 154 чалавекі, з іх 24 660 (43%) па тэлефоне, 18 258 (32%) пакватэрна, 13 088 (23%) па анкетах і 1148 праз Сеціва[9].
Паводле 7-га артыкула Палажэння аб ІАЦ 2006 года, «ІАЦ у мэтах выканання ўскладзеных на яго задач мае права»:
Згодна з 6-м артыкулам Палажэння аб ІАЦ 2006 года, задачамі ІАЦ з’яўляюцца:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.