From Wikipedia, the free encyclopedia
Іміджбо́рд (англ.: imageboard, «дошка выяў», разм. іміджбо́рда, бо́рда, дошка) — разнавіднасць вэб-форуму з магчымасцю прымацоўваць да паведамленняў графічныя файлы. Першыя іміджборды былі створаны на тэрыторыі Японіі, а англамоўныя адпаведнікі пабудаваны вакол японскай культуры. Іміджборды засанваны на канцэпцыі Тэкстбо́рд, якія адрозніваюца толькі адсутнасцю магчымасці прымацоўваць графічныя файлы. У цэлым на іміджбордах пануе нефармальная атмасфера з-за магчымасці ананімнай публікацыі паведамленняў.
Нягледзячы на падабенства слоў, іміджборды не маюць адносіны да іміджу. Абодва словы паходзяць ад англійскага image (выява).
Іміджборды адрозніваюцца ад іншых тыпаў форумаў паводле некалькіх параметраў:
Першы форумны рухавік для іміджборда Futaba выкарыстоўваецца у Futaba channel, напісаны на PHP. У 2003 году з’явіўся англамоўны форк Futaba пад назвай Futallaby.
У цяперашні час папулярныя форумныя рухавікі Wakaba, напісаны на Perl, і заснаваныя на Kusaba, напісаныя на PHP. Kusaba — напісаны на PHP форумны рухавік (першапачаткавая назва скрыпта Trevorchan), мэтай распрацоўкі якога з’яўлялася павышэнне прадукцыйнасці работы скрыпта і стварэнне агульнага кансалідаванага ўпраўлення ўсімі дошкамі іміджборда.
31 жніўня 2007 года стваральнік Kusaba спыніў распрацоўку скрыпта. Апошняй версіяй Kusaba стаў SVN r193. Цяпер стваральнік Kusaba займаецца аналагічным скрыптом PyIB (напісаны на Python). Работу над скрыптом Kusaba працягнулі тры незалежныя групы распрацоўнікаў: Kusaba X, Kusaba 2 і Serissa. На дадзены момант, работу працягваюць толькі распрацоўшчыкі Kusaba X.
Грунтоўна менш папулярным, але тэхнічна развітым форумным рухавіком з’яўляецца Orphereus, напісаны на Python з выкарыстаннем фрэймворка Pylons, няшмат больш слабай функцыянальнасцю, чым Kusaba X, аднак мае магчымасці, якіх няма ва ўсіх астатніх форумных рухавікоў для іміджбордаў (рэгістрацыя, магчымасць ставіць тэгі, замест таго, каб пісаць на адной акрэсленай дошцы і т. д.). Большая частка з гэтай спецыфічнай функцыянальнасці і не дазволіла скрыпту заваяваць належную папулярнасць.
Таксама сустракаюцца іміджборды з уласнымі ўнікальнымі форумнымі рухавікамі, такі від іміджбордаў часта абнаўляецца і пастаянна змяняецца, рэагуючы на запыты аўдыторыі.
Галерэі выяў у стылі Danbooru (данбору) часам таксама называюць іміджбордамі, і сам праект Danbooru называе сябе «taggable image board»[2][3]. У адрозненне ад традыцыйных Futaba-падобных іміджбордаў, для Danbooru-падобных галерэй асноўная мэта — не-іерархічная семантычная структура, у якой карыстальнікі могуць публікаваць змесціва і дадаць тэгі, анатацыі, пераклады і каментарыі.
Вядомыя рухавікі Danbooru-падобных сайтаў — сам Danbooru (Ruby on Rails), Shimmie (PHP) і Gelbooru.
Уласцівым для любого іміджборда з’яўляецца наяўнасць раздзела /b/, які не является тэматычным. Астатнія раздзелы (таксама мянуемыя бордамі ці дошкамі) могуць спецыялізавацца на абмеркаванні розных тэм: пачынаючы ад анімэ[4] і хентая[5], заканчвая садоўніцтвам і крыптавалютай[6][7]. Наогул, колькасць раздзелаў можа вагацца ў розных іміджбордаў, але, у асноўным, яны маюць падобныя раздзелы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.