From Wikipedia, the free encyclopedia
Ільке Вілуда (ням.: Ilke Wyludda; нар. 28 сакавіка 1969 года, Лейпцыг) — нямецкая лёгкаатлетка (кіданне дыска, штурханне ядра), чэмпіёнка Еўропы, прызёр чэмпіянатаў свету, чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце, удзельніца летніх Паралімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане.
ням.: Ilke Wyludda | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | кіданне дыска |
Нарадзілася |
28 сакавіка 1969[1] (55 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 184 см |
Вага | 95 кг |
IAAF | 14280381 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1985 годзе на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў у Котбусе Вілуда стала чэмпіёнкай Еўропы ў кіданні дыска і сярэбраным прызёрам у штурханні ядра. У 1987 годзе на наступным чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў у Бірмінгеме яна стала чэмпіёнкай у абедзвюх дысцыплінах. У 1986 годзе ў Афінах яна стала чэмпіёнкай свету сярод юніёраў у кіданні дыска, а праз два гады ў Грэйтэр-Садберы яна паўтарыла свой поспех.
На летняй Алімпіядзе 1992 года ў Барселоне Вілудда кінула дыск на 62,16 м і заняла 9-е месца. На наступнай Алімпіядзе ў Атланце яе вынік склаў 69,66 м і яна стала алімпійскай чэмпіёнкай, апярэдзіўшы расіянку Наталлю Садаву (66,48 м) і прадстаўніцу Беларусі Эліну Звераву. На летняй Алімпіядзе 2000 года ў Сіднэі Вілуда з вынікам 63,16 м стала 7-й.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.