From Wikipedia, the free encyclopedia
Ізумруд, таксама Смарагд, — каштоўны камень 1-га класа. Буйныя бездэфектныя ізумруды (смарагды) густога тону вагой ад 5 карат цэняцца даражэй за алмазы.
Ізумруд | |
---|---|
Ізумруд з Бразіліі | |
Формула | Be3Al2(SiO3)6 |
Прымесь | Fe2O3, V2O3, Cr2O3 |
Сінгонія | Гексаганальная |
Колер | Зялёны, жаўтавата-зялёны |
Колер рысы | Белы |
Бляск | Шкляны |
Празрыстасць | Празрысты, напаўпразрысты |
Цвёрдасць | 7,5 - 8,0 |
Спайнасць | Недасканалая |
Злом | Ракавісты, няроўны |
Шчыльнасць | 2,69 - 2,78 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1.576 – 1.582 |
Ізумруд з'яўляецца празрыстай разнавіднасцю берылу, афарбаванай у травяніста-зялёны колер аксідам хрому ці аксідам ванадыю, часам з дамешкам аксіду жалеза (паўднёваафрыканскія ізумруды). Цвёрдасць ізумруду складае 7,5—8 адзінак па шкале Моаса (цвёрдасць алмазу — 10).
Ідэальны ізумруд — празрысты камень раўнамерна размеркаванага насычанага колеру. Галоўны крытэрый якасці ізумруду — яго колер, на другім месцы — празрыстасць. Натуральныя ізумруды (смарагды) амаль заўсёды маюць расколіны і трэшчыны.
Штучныя ізумруды падобныя да натуральных камянёў, але шчыльнасць і паказчыкі праламлення ў іх ніжэйшыя, чым у прыродных. Адрозніваюць іх пры дапамозе адфільтраванага ультрафіялетавага выпраменьвання (360 нм), на якое сапраўдны ізумруд не рэагуе, а сінтэтычны выяўляе люмінесцэнцыю каштанава-карычневага колеру. Гэта праблема была вырашана і запатэнтавана Беларускім НПЦ па матэрыялазнаўстве НАН, дзе спецыялістам таксама атрымалася ўпершыню вырасціць рэдкі чырвоны ізумруд[1][2], які здабываюць толькі ў ЗША.
Задачу сінтэзу ізумруду з другой паловы XIX стагоддзя спрабавалі вырашыць спецыялісты некалькіх краін. Першыя ўдалыя вопыты адносяцца да 1888 года (Францыя), але паўнавартасны штучны ізумруд быў атрыманы толькі ў 1935 годзе ў Германіі фірмай «ІГ-Фарбеніндустры» і атрымаў назву «ігмеральд» — па першых літарах назвы фірмы і англійскага «emerald» — ізумруд. З 1940 года амерыканцы наладзілі прамысловую вытворчасць «ігмеральду».
Атрымліваецца вырошчваць сінтэтычныя ізумруды досыць вялікіх памераў. Тэхналогія гэтай вытворчасці трымаецца пад сакрэтам, тым не менш тэхнагенныя ізумруды атрымліваюць у Германіі, Францыі, Расіі і Беларусі[3]. У наш час распрацаваны прамысловыя метады сінтэзу ізумруду, які не адрозніваецца ад прыроднага колерам, а якасцю перавышаюць яго. Тым не менш кошт сінтэтычнага ізумруду на міжнародным рынку застаецца ў дзясяткі разоў ніжэйшым за кошт прыроднага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.