Іерагліфічны ключ
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іерагліфічны ключ, таксама іерагліфічны радыкал (кит. 部首, піньінь bùshǒu, транскрыпцыя бушоў) — графічны элемент ці просты іерогліф кітайскага пісьма, з якіх складаюцца састаўныя іерогліфы. Можа быць сэнсавым альбо фанетычным паказальнікам, гэта значыць указваць на сэнс ці вымаўленне.
У самых першым кітайскіх слоўніках, такіх як Эр'я 3 ст. да н. э., сімвалы групаваліся па семантычным катэгорыям. Знайсці пэўнае слова можна было ў тэматычным раздзеле.
Ключы ўпершыню з'яўляюцца ў старажытным слоўніку «Паходжанне кітайскіх сімвалаў» (說文解字 альбо 说文解字, Shuo-wen chieh-tzu). Каля 1 ст. н. э. вучоны Сюй Шэнь з імперыі Хань склаў першы слоўнік, у якім іерогліфы былі ўпарадкаваны па прынцыпу "ключа" з прыведзеным аналізам будовы іерогліфа. Слоўнік налічваў 9353 іерогліфа, якія сартаваліся паводле 540 ключоў.
Падчас дынастыі Мін вучоны Мэй Індзю ў 1615 годзе выдаў слоўнік "Збор іерогліфаў" (字彙, zìhuì), у якім паменшыў колькасць ключоў да 214 і размясціў сімвалы ў парадку павялічвання колькасці рыс.
Больш вядомы слоўнік Кансі быў складзены ў 1710—1716 гадах па загадзе імператара Кансі з дынастыі Цын. Складальнікі слоўніка прынялі за аснову створаныя за стагоддзе да таго два слоўніка «Збор іерогліфаў» Мэй Індзю і "Правільнае напісанне іерогліфаў" (1627) аўтарства Чжан Цзылі[1][2]. Спіс ключоў Кансі выкарыстоўвацца дагэтуль у кітайскіх слоўніках.
Аднак пасля моўнай рэформы 1983 у Кітаі традыцыйны набор радыкалаў Кансі стаў непрыдатным для пошуку і індэксацыі спрошчаных іерогліфаў. У 1893 годзе Камітэт па рэфармаванню кітайскай пісьменнасці выдаў "Табліцу ўніфікаваных індэксіруемых кампанентаў кітайскага іерогліфа"[3], у якой налічваецца 201 знак.
Найбольш распаўсюджанай сістэмай зараз з'яўляюцца ключы Кансі, менавіта яны зараз выкарыстоўваюцца ў Unicode для выяўлення іерогліфаў.
Ключы могуць размяшчацца ў любой частцы іерогліфа. Напрыклад, 女 знаходзіцца ў левай частцы іерогліфаў 姐, 媽, 她, 好, але можа быць і ўнізе: 妾.
Часцей за ўсё семантычныя ключы, якія ўказваюць на сэнс, размяшчаюцца злева альбо зверху іерогліфа, а фанетычныя ключы, якія ўказваюць на вымаўленне, знаходзяцца справа ці знізу[4]. Але гэта не строгія правілы, і існуе шмат выключэнняў.
Выгляд мноства ключоў змяняецца ў іерогліфе, часта яны звужаюцца, скарочваюцца, альбо могуць прымаць зусім іншую форму.
Арыгінальны ключ | Альтернатыўная форма | Прыклад | Выключэнне |
---|---|---|---|
刀 дао (нож) | 刂 калі стаіць у правай частцы | 分, 召, але 刖 | 切 |
人 жэнь (чалавек) | 亻калі стаіць злева | 囚, 仄, 坐 , але 他 | 从 |
心 сін (сэрца) | 忄калі стаіць злева | 杺, 您, 恭, але 快 | |
水 шуэй (вада) | 氵калі стаіць справа | 汆, 呇, 沊б але 池 | 沝 |
火 хуо (полымя) | 灬 калі стаіць унізе | 伙, 秋, 灱, але 黑 | 災 |
犬 гоў (сабака) | 犭калі стаіць злева | 伏, 状, але 狙 | 㹜 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.