From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігар Луцкі (нар. 1972, Столін) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2020—2021), намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2021–2024), кіраўнік АНТ з 2024. Фігурант Чорнага спісу ЕС, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.
Ігар Уладзіміравіч Луцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Алесь Карлюкевіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Пярцоў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марат Маркаў | ||||||
Нараджэнне |
1972[1] |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (факультэт радыёфізікі[2]) у 1994 годзе і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце ў 2000 годзе.
У 1995—2000 гадах працаваў спецыялістам першай катэгорыі, вядучым спецыялістам, галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела праектавання і адміністрацыі баз даных Міністэрства па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі, у 2000—2002 гадах — саветнік-кансультант, намеснік загадчыка аддзела інфарматыкі і аргтэхнікі канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 2002—2004 гадах працаваў загадчыкам аддзела інфарматыкі і аргтэхнікі галоўнага ўпраўлення дакументацыйнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій апарату Савета Федэрацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
У 2004—2006 гадах — намеснік генеральнага дырэктара БелТА, у 2006—2008 гадах — дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Новага радыё» Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, у 2008—2014 гадах — першы намеснік генеральнага дырэктара БелТА.
У 2014—2018 гадах — першы намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, у 2018—2020 гадах узначальваў тэлеканал «Сталічнае тэлебачанне».
З 4 чэрвеня 2020 года па 5 красавіка 2021 года[3] быў Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
5 красавіка 2021 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У чэрвені 2022 года Луцкі распавёў пра свой асабісты ўклад у закрыццё інтэрнэт-партала TUT.BY і ўхваліў прызнанне партала экстрэмісцкай арганізацыяй[4].
Луцкі з’яўляецца членам Савета Рэспублікі 8-га склікання, па гэтай прычыне ён пакінуў пасаду намесніка кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі ў красавіку 2024 года[5]. 13 чэрвеня 2024 года прызначаны кіраўніком тэлеканала АНТ[6].
17 снежня 2020 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[7]. 26 студзеня 2021 года да снежаньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8]. 18 лютага 2021 года Вялікабрытанія[9], 22 сакавіка Швейцарыя[10], 21 чэрвеня Канада[11] увялі санкцыі адносна Луцкага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.