малдаўскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігар Кастроў (нар. 3 жніўня 1987) — малдаўскі футбаліст, паўабаронца беларускага клуба «Нёман» з Гродна.
Нарадзіўся |
3 жніўня 1987[1] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Малдова | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Нёман | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Пачынаў кар’еру ў Малдове, пасля гуляў у Ізраілі і ЗША. У 2010 годзе вярнуўся ў чэмпіянат Малдовы, дзе гуляў за розныя клубы.
У ліпені 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»[3]. Адразу замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. Быў адным з найлепшых у камандзе, але не здолеў выратаваць «Славію» ад вылету ў Першую лігу.
У лютым 2014 года вярнуўся ў Малдову, стаўшы іграком клуба «Кастулень»[4]. Улетку 2014 года перайшоў у «Верыс», але ўвосень той спыніў існаванне.
У лютым 2015 года стаў іграком казахстанскага клуба «Кызыл-Жар»[5]. Улетку таго ж года зноў апынуўся ў Малдове, трапіўшы ў склад «Дынама-Аўта».
У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Славію»[6]. У лютым, разарваўшы кантракт з «Дынама-Аўта», афіцыйна аформіў вяртанне ў беларускі клуб[7]. У складзе «Славіі» замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага паўабаронцы. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[8]. У сезоне 2017 заставаўся іграком асновы, але каманда ў другі раз выбыла ў Першую лігу. Атрымаўшы статус нелегіянера, застаўся ў камандзе і ў сезоне 2018, у якім дапамог мазыранам атрымаць перамогу ў Першай лізе. У 2019—2020 гадах заставаўся асноўным іграком «Славіі» ў Вышэйшай лізе.
У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Славію»[9]. Неўзабаве стаў трэніравацца з «Гомелем» і хутка падпісаў пагадненне з клубам[10]. Замацаваўся ў аснове, гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[11]. У сезоне 2022 быў капітанам каманды.
У снежні 2022 года абвясціў, што пакідае «Гомель»[12]. Неўзабаве быў прадстаўлены ў якасці іграка мазырскай «Славіі»[13]. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Славію»[14]. Хутка стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і падпісаў пагадненне з клубам[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.