From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігар Аляксеевіч Навумаў (нар. 17 мая 1966, г. Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларускі ўрач-гігіеніст, хірург. Доктар медыцынскіх навук (2012), прафесар (1977). Сапраўдны член (акадэмік) Міжнароднай асацыяцыі вучоных, выкладчыкаў і спецыялістаў — Расійскай акадэміі прыродазнаўства (2018).
Ігар Аляксеевіч Навумаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 мая 1966 (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1989)
Працаваў у Терытарыяльным медыцынскім аб’яднанні № 2 г. Гродна (1990—2004, жаночая кансультацыя № 2, урач-акушэр-гінеколаг, загадчык кансультацыі), аддзеле аховы здароўя Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (1999—2004, галоўны пазаштатны акушэр-гінеколаг), Гродзенскім абласным клінічным радзільным доме (2004—2006, намеснік галоўнага ўрача), Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры (2006—2010, намеснік галоўнага ўрача), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2004, медыка-дыягнастычны факультэт, кафедра грамадскага здароўя і аховы здароўя, дацэнт, з 2011 — кафедра агульнай гігіены і экалогіі, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: гігіена; грамадскае здароўе і ахова здароўя; акушэрства і гінекалогія.
Ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2002), Прэзідыума Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя (2013); нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2005) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.