Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іва́н Пятро́віч Тур (10 ліпеня 1905, Купянск, Харкаўская губерня — 24 кастрычніка 1965, Масква) — савецкі партыйны дзеяч.
Іван Пятровіч Тур | |
---|---|
Нараджэнне |
10 ліпеня 1905 |
Смерць |
24 кастрычніка 1965 (60 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Узнагароды |
Член УКП(б) з 1926 года. Скончыў Ваенную акадэмію матарызацыі і механізацыі РСЧА. З 1937 года на партыйнай рабоце.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР — у Баранавічах, з верасня 1939 да 1940 — першы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі.
У 1940 годзе — сакратар ЦК КП(б) Беларусі. У 1941—1942 гадах — сакратар Свярдлоўскага абласнога камітэта УКП(б). У 1942—1944 гадах — намеснік народнага камісара танкавай прамысловасці СССР па кадрах.
Пасля вызвалення Баранавічаў — з 8 ліпеня 1944 да 1946 — першы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі. Падпісваў спісы на высылку польскіх асаднікаў і іх родных.
З ліпеня 1946 да снежня 1947 года — першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі.
З 1947 да 1949 — сакратар ЦК КП(Б) Беларусі па прамысловасці.
Пасля да кастрычніка 1957 года — першы сакратар Велікалуцкага абласнога камітэта КПСС. З 25 лютага 1956 да 17 кастрычніка 1961 — кандыдат у члены ЦК КПСС. З кастрычніка 1957 да смерці 24 кастрычніка 1965 — намеснік дырэктара Навуковага Цэнтра біялагічных даследаванняў Акадэміі навук СССР.
Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (6 участак, 24 шэраг).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.