Remove ads
беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Іва́н Па́ўлавіч Рыжо́ў (24 красавіка 1890, в. Ілёў, Ніжагародская губерня — 28 чэрвеня 1938, Масква) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Іван Паўлавіч Рыжоў | |
---|---|
Нараджэнне |
24 красавіка 1890 |
Смерць |
28 чэрвеня 1938 (48 гадоў) |
Нарадзіўся 24 красавіка 1890 года ў в. Ілёў (цяпер — Вазнясенскі раён Ніжагародскай вобласці Расіі).
Член РСДРП(б) з 1913 года. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года на партыйнай рабоце. У 1920—1921 гадах — старшыня ніжагародскай губернскай надзвычайнай камісіі. У 1921—1923 гадах — загадчык арганізацыйным аддзелам Маскоўскага губкама РКП(б).
З мая 1923 года — сакратар Полацкага, з красавіка 1924 года — сакратар Віцебскага павятовых, са жніўня 1925 года — акруговага камітэта КП(б)Б. З 1927 года — загадчык аддзела ЦК КП(б)Б. З чэрвеня 1928 года да мая 1932 года — старшыня Цэнтральнага савета прафсаюзаў Беларусі.
У 1924—1932 гадах — член ЦК, у 1927—1932 гадах — член Бюро ЦК КП(б)Б. Член ЦВК БССР (1924—1925 гг., 1927—1932 гг.) і Прэзідыума ЦВК БССР (1929—1932 гг.).
З 1932 года — ва Усесаюзным цэнтральным савеце прафесійных саюзаў, з 1934 года па чэрвень 1937 года — старшыня савета прафсаюзаў Усходне-Сібірскага краю.
У жніўні 1937 года арыштаваны па абвінавачванні ў контррэвалюцыйнай тэратыстычнай дзейнасці і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 28 чэрвеня 1938 года ў Маскве. Прах пахаваны на Данскіх могілках у Маскве.
Рэабілітаваны пасмяротна 4 лютага 1956 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.