Іван Панфілавіч Бялоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Панфілавіч Бялоў (15 (27) чэрвеня 1893, в. Калінічава[1], Чарапавецкага павета Наўгародская губерня, Расійская імперыя[2] — 29 ліпеня 1938, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, камандарм 1-га рангу (1935).
Іван Панфілавіч Бялоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 (27) чэрвеня 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 ліпеня 1938 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
|
Род войскаў | пяхота |
Гады службы |
1913 — 1917 1918 — 1938 |
Званне |
|
Камандаваў | Беларускай ваеннай акругай |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна ў Расіі |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Панфілавіч Бялоў нарадзіўся ў в. Калінічава Чарапавецкага павета Наўгародскай губерні 15 чэрвеня 1893 года.
У 1913 годзе быў прызваны ў войска. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне ў званні унтэр-афіцэра. З лютага 1917 года — левы эсэр. І. П. Бялоў быў абраны старшынёй салдацкага камітэта 1-га Сібірскага запаснога стралковага палка ў Ташкенце, якім камандаваў падчас узброенага паўстання ў Ташкенце ў кастрычніку 1917 года.
Член Ташкенцкага Савета ў 1917—1919 гадах, член Туркестанскага ЦВК у 1918—1921 гадах. У 1918 годзе — камендант крэпасці і начальнік гарнізона Ташкента. Сыграў адну з ключавых роляў у падаўленні ў антысавецкага мецяжу ў Ташкенце на чале з Осіпавым у студзені 1919 года. Пасля падаўлення бунту выйшаў з партыі левых эсэраў і ўступіў у партыю бальшавікоў.
З красавіка 1919 г. Бялоў быў галоўнакамандуючы войскаў Туркестанскай рэспублікі. У студзені — ліпені 1920 Бялоў быў начальнікам 3-й Туркестанскай стралковай дывізіі ў Сямірэччы. У перыяд са жніўня 1920 года па верасень 1921 года быў камандуючы Бухарскай групай войскаў, правёў аперацыю супраць бухарского эмірата.
У 1921—1922 гадах — камандзір дывізіі пры падаўленні мецяжоў на Кубані.
Скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы (1923)[1], пасля чаго камандаваў стралковым корпусам, быў памочнікам камандуючага войскамі Маскоўскай, затым Паўночнакаўказскай ваенных акруг.
З лістапада 1927 года — камандуючы войскамі Паўночнакаўказкай ваеннай акругі[1].
З 1931 года — камандуючы войскамі Ленінградскай ваеннай акругі[1].
З 1935 года — камандуючы войскамі Маскоўскай ваеннай акругі[1].
З чэрвеня 1937 года па студзень 1938 — камандуючы войскамі Беларускай ваеннай акругі[1].
11 чэрвеня 1937 года прымаў удзел у судзе над Тухачэўскім і інш. З 1937 Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР[1]. Член ЦВК СССР[1].
Вельмі неасцярожна павёў сябе Бялоў на пасяджэнні Ваеннага савета пры наркаме абароны 21 лістапада 1937. Камандарм не пабаяўся заявіць, што «чыстка» камсастава ўсіх ступеняў пацягнула за сабой перапынак у баявой і палітычнай падрыхтоўцы войскаў. «… Было шмат перастраховачных уяўленняў, было шмат чутак, — заявіў Іван Панфілавіч, — калі людзі зводзілі рахункі, калі прымалі за ворага не таго, каго трэба. Людзі, якіх ні ў партыйным, ні ў іншым парадку не ацэньвалі з дрэннага боку, бяруцца органамі НКВД».
7 студзеня 1938 года арыштаваны. Расстраляны 29 чэрвеня 1938 года.
І. П. Бялоў быў рэабілітаваны 26 лістапада 1955 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.