From Wikipedia, the free encyclopedia
Іва́н Васі́льевіч Ба́бушкін (3 снежня (15 снежня) 1873, сяло Ледзенскае Тацёмскага павета Валагодскай губерні, Расійская імперыя — 5 студзеня (18 студзеня) 1906, станцыя Мысава ў Бураціі, Расійская імперыя) — прафесійны рэвалюцыянер, бальшавік-іскравец. Вядомы пад партыйнымі псеўданімамі Мікалай Мікалаевіч (руск.: Николай Николаевич), Багдан (руск.: Богдан), Навіцкая (руск.: Новицкая) і іншымі.
Іван Васільевіч Бабушкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 (15) студзеня 1873[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 (18) студзеня 1906 (33 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык, журналіст |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Васільевіч Бабушкін нарадзіўся 3 снежня (15 снежня) 1873 года ў сям’і селяніна ў сяле Ледзенскае. У цяперашні час гэта сяло мае імя Бабушкіна, раённы цэнтр Бабушкінскага раёна Валагодскай вобласці. З малых гадоў Іван працаваў: спачату быў «хлопчыкам» у лаўцы, потым (з 1887 да 1891 года) — вучнем слесара ў тарпеднай майстэрні Кранштата. Улетку 1891 года паступіў слесарам у паравозна-механічную майстэрню на Сямянікаўскі завод у Пецярбургу, дзе і працаваў да 1896 года.
Шлях Бабушкіна да рэвалюцыі пачаўся ў 1894 годзе, калі ён пачаў займацца ў кіруемым Леніным працоўным марксісцкім гуртку. Наступным годам Бабушкін ужо актыўна працуе ў Пецярбургскім Саюзе барацьбы за вызваленне працоўнага класа. Ён стаў заснавальнікам новых рабочых гурткоў і бібліятэк, праводзіў працу не толькі з працоўнымі свайго прыдпрыемства, але і на Аляксандраўскім і Шкляным заводах. У студзені 1896 года арыштаваны, у лютым 1897 года — сасланы ў Екацярынаслаў (праходзіў па справе Саюза барацьбы за вызваленне працоўнага класа). У Екацярынаславе Бабушкін працягвае рэвалюцыйную дзейнасць, дапамагаючы стварыць мясцовы філіял «Саюза» (снежань 1897), Екацярынаслаўскі камітэт РСДПП (кастрычнік 1898) і ў 1900 годзе нелегальную газету «Южный рабочий». Актыўна супрацоўнічаў з ленінскай «Іскрай» (руск.: Искра) як карэспандэнт і агент газеты.
У 1900—1901 гадах Бабушкін дзейнічаў у якасці агента «Іскры» ў розных гарадах Расійскай імперыі (Масква, Смаленск, Полацк, Арэхава-Зуева, Іванава). Пад яго кіраўніцтвам у кастрычніку 1901 года была створана Арэхава-Багародская арганізацыя РСДПП, што першая ў краіне прызнала «Іскру» сваім цэнтральным органам друку. У снежні 1901 года Бабушкін быў арыштаваны на пасяджэнні Арэхава-Багародскага камітэта РСДПП, у 1902 здолеў збегчы з Екацярынаслаўскай турмы і перабрацца да Лондана. У кастрычніку таго ж года вярнуўся ў Расію, удзельнічаў у спрэчках з «эканамістамі» і зубатаўцамі. У 1903 годзе Бабушкіна зноў арыштоўваюць і ссылаюць да Верхаянска (Якуція). Быў амніставаны ў 1905 годзе.
У час Рэвалюцыі 1905 года быў членам Іркуцкага і Чыцінскага камітэтаў РСДПП, працаваў у газеце бальшавікоў «Забайкальскі працоўны» (руск.: Забайкальский рабочий). Быў адным з кіраўнікоў Чыцінскага ўзброенага паўстання (з Александрам Курнатоўскім і Антонам Касцюшка-Валюжанічам).
13 студзеня 1906 года пакінуў Чыту. Разам з пяццю таварышамі суправаджаў састаў са зброяй для рабочых у Іркуцку. Яны былі захоплены экспедыцыяй генерала Аляксандра Мелера-Закамельскага, накіраванай для аднаўлення парадку, на станцыі Слюдзянка. 18 студзеня 1906 года Бабушкін і тэлеграфісты Клюшнікаў, Савін, Ермалаеў і Бялых былі расстраляны без суда і следства на станцыі Мысава (цяпер горад Бабушкін, Бурація).
Ягоным імем названа вуліца ў Мінску.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.