From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Апанасавіч Яраш (5 снежня 1897, в. Вужынец, Калінкавіцкі раён — 26 лютага 1942) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Барысаўскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
З 1918 года ў Чырвонай Арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны. З 1922 года на гаспадарчай, савецкай і прафсаюзнай працы. Са студзеня 1940 г. намеснік загадчыка аддзелам Мінскага абкама КП(б)Б, з верасня 1940 г. 1-ы сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б[1].
У ліпені 1941 г. накіраваны ў тыл ворага. Стварыў і ўзначаліў Барысаўскі падпольны РК КП(б)Б, Барысаўскае камуністычнае падполле[1].
Загінуў у баі. Пахаваны ў вёсцы Зачысце Барысаўскага раёна. Яго імем названа вуліца ў Барысаве[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.