Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Іванавіч Замоцін (1 лістапада 1873, Крыуліна, цяпер Цвярская вобласць, Расія — 25 мая 1942, Горкі, цяпер Расія) — беларускі і расійскі літаратуразнавец. Акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928).
Іван Іванавіч Замоцін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лістапада 1873 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 мая 1942 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў вёсцы Крыуліна Бежацкага павета Цвярской губерні.
У 1893 годзе скончыў з залатым медалём Пскоўскую гімназію, у 1897 годзе Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут.
Пачаў працу ў гімназіях Санк-Пецярбурга і Варшавы. У 1904 годзе атрымлівае вучоную ступень магістра. У тым жа годзе ён становіцца прыват-дацэнтам Імператарскага Варшаўскага, а потым Пецярбургскага ўніверсітэтаў. З 1908 года прафесар Імператарскага Варшаўскага ўніверсітэта, у 1917 годзе ўніверсітэт пераназваны ў Данскі ўніверсітэт.
З 1922 года прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Менску. За два гады дасканала вывучыў беларускую мову. Адзін з пачынальнікаў беларускага літаратуразнаўства XX стагоддзя. Першы загадчык кафедры беларускай літаратуры і этналогіі БДУ. Адначасова з 1925 года працаваў у Інбелкульце, з 1929 года ў БелАН. Акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928), член-карэспандэнт АН СССР (1929), доктар філалагічных навук (1934). У 1931—1933 гадах дырэктар Інстытута літаратуры і мастацтва БелАН. З 1931 года прафесар Менскага вышэйшага педагагічнага інстытута. Складальнік і рэдактар выданняў Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Паўлюка Труса, Цёткі і інш.
Арыштаваны ДПУ БССР 4 красавіка 1938 года па адрасе: вул. Савецкая, д. 19, кв. 3. 5 жніўня 1939 года паводле пастановы калегіі АДПУ СССР асуджаны як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» да зняволення ў лагерах тэрмінам на 8 гадоў. Знаходзіўся ў Комі АССР. Памёр 25 траўня 1942 года ў турэмным шпіталі ў Горкім.
Пасмяротна рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 18 красавіка 1956 года. Асабовая справа № 5890-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Аўтар прац па гісторыі рускай літаратуры XVIII—XX стст. Найбольш значныя працы прысвечаны рускаму рамантызму 1820—1830-х гадоў ва ўзаемасувязі з заходнееўрапейскай літаратурай, станаўленню рэалістычнага метаду ў рускай літаратуры 1840—1860-х гадоў (творчасць Вісарыёна Бялінскага, Мікалая Чарнышэўскага, Івана Тургенева, Фёдара Дастаеўскага, Льва Талстога)[1]. Напісаў шэраг прац па гісторыі беларускай літаратуры пачатку XX ст.: «Пуціны беларускай літаратуры (Якуб Колас — „Новая зямля“)» (1924), «Паэма Якуба Коласа „Сымон-музыка“ як аўтахарактарыстыка» (1924), «Беларуская драматургія, ч. I — Драматычныя творы Я. Купалы» (1927), «М. Багдановіч. Крытыка-біяграфічны нарыс» (1927) і інш[2].
Працуючы выкладчыкам ВНУ, Замоцін распрацоўваў пытанні методыкі вывучэння беларускай літаратуры ў новай школе. Сярод настаўнікаў-філолагаў асабліва папулярнымі былі два выпускі ягоных метадычных нарысаў «Мастацкая літаратура ў школьным выкладанні» (1927—1928)[2].
На будынку Беларускага педагагічнага ўніверсітэта ў Мінску ўстаноўлена памятная дошка ў гонар Івана Замоціна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.